У Горадзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за «падрыхтоўку дывэрсій» судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Аляксея Кулікова.
Міжнародны суд ААН у Гаазе пастанавіў, што Ізраіль павінен неадкладна спыніць наступ у горадзе Рафах на поўдні сэктара Газа.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін учора і сёньня вялі перамовы ў Менску.
У Менску прайшлі перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін гатовы спыніць вайну ва Ўкраіне і пагадзіцца на перамір’е, пры якім войскі застануцца на цяперашняй лініі фронту. Пра гэта ў пятніцу піша агенцтва Reuters са спасылкай на чатыры расейскія крыніцы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, хутчэй за ўсё, прапусьціць сустрэчу па Ўкраіне ў Швайцарыі ў наступным месяцы дзеля мерапрыемства па зборы сродкаў на ягоную далейшую выбарчую кампанію, піша Bloomberg.
У часе супольнай апэрацыі з калегамі з Польшчы ў 2023 годзе на тэрыторыі краін Эўразьвязу ўжо затрымалі частку мігрантаў.
Алене Масьлюковай інкрымінуюць «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
У пятніцу, 24 траўня, Рада ЭЗ зацьвердзіла абноўлены Шэнгенскі памежны кодэкс, які рэглямэнтуе кіраваньне ўнутранымі і зьнешнімі межамі, а таксама правілы памежнага кантролю асоб, якія перасякаюць вонкавыя межы ЭЗ, паведамляе прэс-служба ведамства.
Форум пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні.
Пазбаўленьне свабоды з палітычнай прычыны — гэта вельмі складаны досьвед. А калі ўявіць, што зьняволены належыць да нейкай уразьлівай групы, то адбыцьцё пакараньня становіцца зусім невыносным. Пра гэтыя групы расказалі ўдзельнікі кангрэсу аб палітзьняволеных у Беларусі, які праходзіць у Празе.
Раней стала вядома пра намер расейскіх уладаў у аднабаковым парадку зьмяніць марскія межы зь Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры.
Аляксандар Бортнікаў падкрэсьліў, што адной з мэтаў тэракту было «нанясеньне шкоды дачыненьням краін Садружнасьці з выкарыстаньнем рэлігійнага і нацыянальнага чыньнікаў».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Уладзімеру Гундару, якога ўжо 8 месяцаў трымаюць у магілёўскай турме, дазволілі зрабіць тэлефонны званок сваякам пасьля больш як месячнага перапынку.
Пра шпіталізацыю сьвятара нічога не паведамлялася, таксама не было і публічнага закліку да вернікаў аб малітве за яго ацаленьне, піша Catholic.by.
Дыпляматы, навукоўцы, журналісты, прадстаўнікі культуры і літаратуры заходніх краін заявілі аб сваёй падтрымцы харкаўскага выдавецтва Vivat, чыю друкарню абстралялі расейскія войскі. 24 траўня ў Харкаве абвясьцілі дзень жалобы.
Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.
Цяпер лягчэй заблякаваць адпраўку паведамленьняў.
Віктар Хрэнін сустрэў свайго расейскага калегу на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах.
Завочны суд у дачыненьні Франака Вячоркі пачнецца 31 траўня ў 10:30 у Менску.
Зьмены ў выбарчых сьпісах адбываюцца за дзень да волевыяўленьня беларусаў.
Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду прапанавала Аляксандру Азараву зьняць сваю кандыдатуру з выбараў, або здымуць увесь сьпіс «Закон і правапарадак». Азараў сваёй кандыдатуры ня зьняў.
Ібрагім Раісі разьбіўся ў авіякатастрофе. Цяпер іранскія сілавікі падрыхтавалі першую справаздачу.
23 траўня падчас пастырскай сустрэчы духавенства Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Будславе мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі паведаміў, што па яго просьбе папа Францішак надаў ганаровы тытул Капэляна Яго Сьвятасьці ксяндзу-каноніку Ўладзіславу Завальнюку, піша Catholic.by.
Шэраг украінскіх telegram-каналаў паведамілі, што ў ноч на 24 траўня ў Крыме чулі шмат выбухаў, у тым ліку ў Сімферопалі, Саках, Алушце, Ялце, Джанкоі і Еўпаторыі.
Патрабаваньне выставілі пасьля скандалу з рассылкай агітацыі праз чат-бот пляну «Перамога».
Аляксандар Лукашэнка асабіста сустракаў у аэрапорце Ўладзіміра Пуціна, які прыляцеў у Менск позна ўвечары.
Абмежаваньні закрануць асоб, якія прымалі законапраект аб «іншаземных агентах», а таксама тых, хто ўдзельнічаў ва ўжываньні гвалту да пратэстоўцаў. Акрамя таго, двухбаковае супрацоўніцтва паміж ЗША і Грузіяй можа быць перагледжана.
Па стане на 24 траўня ў Беларусі 1402 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У адваротным выпадку яе сьпіс аб’яднаньня «Наша справа» могуць выключыць з выбараў у Каардынацыйную раду.
Прэзыдэнт Сэрбіі зрабіў дэманстратыўную заяву адносна падзей 90-х гадоў, калі сэрбы ўчынілі генацыд мужчынскага насельніцтва басьнійскай Срэбраніцы.
У вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёну, што за 7 кілямэтраў ад мяжы з Украінай, 23 траўня правялі вучэньні па «часовым адсяленьні насельніцтва», паведамляе мясцовае выданьне Lelchitsy.by.
Трынаццаць украінскіх дзяцей вярнуліся 23 траўня на радзіму з Расеі і акупаваных Масквой тэрыторый Украіны пры супрацоўніцтве Катара, паведамілі афіцыйныя асобы ў Кіеве.
23 траўня Сьвятлана Ціханоўская ў рамках візыту ў Швэцыю сустрэлася зь міністрам замежных справаў краіны Тобіясам Більстромам.
Улады Нарвэгіі з 29 траўня ўводзяць дадатковыя абмежаваньні на ўезд грамадзян Расеі ў краіну, піша BBC з спасылкай на пастанову ўраду.
Ад колішняга кіраўніка менскай клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна, які жыве за мяжой, патрабуюць, каб ён зьявіўся да сілавікоў.
У 2024 годзе ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году аб’ёмы імпарту калію ў Кітай зь Беларусі прыкметна скараціліся, а з Расеі і Канады — вырасьлі.
23 траўня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да бацькоў бягухі зь Беларусі Крысьціны Ціманоўскай, якая балятуюцца ў Каардынацыйную раду, а таксама да кандыдатаў ад кааліцыі Латушкі і іх родных.
Для ўдару па Харкаве і Дзергачах расейцы выкарыстоўвалі кіраваныя авіябомбы, а таксама ракеты С-300 або С-400.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Больш за 70 чалавек бяруць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітзьняволеных у Беларусі. Гэта першае пасьля падзей 2020 году буйное экспэртна-палітычнае мерапрыемства, прысьвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.
У сакавіку Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй, Польшчай і Чэхіяй заклікала Эўракамісію прааналізаваць магчымасьць абмежаваньня імпарту ў ЭЗ прадуктаў харчаваньня, якія паходзяць зь Беларусі і Расеі.
Група расьсьледавальнікаў Conflict Intelligence Team у выніку вывучэньня спадарожнікавых здымкаў пацьвердзіла зьнішчэньне «Циклона».
Візыт адбудзецца 23-24 траўня, Пуцін правядзе перамовы з Лукашэнкам, анансуе тэлеграм-канал «Пул первого».
23 траўня Лукашэнка прызначыў новым начальнікам Генштабу — першым намесьнікам міністра абароны Паўла Муравейку, які раней быў намесьнікам дзяржсакратара Рады бясьпекі.
Эўразьвяз рыхтуецца зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі і закрыць «шчыліну», якая дазваляе Расеі імпартаваць аўтамабілі прэміюм-клясу, паведамляе Financial Times.
Івана Яравога затрымалі ў выніку «правакацыі злачынства». Свабода даведалася, як гэта было.
Загрузіць яшчэ