У 2019 годзе юрысты даказалі наяўнасьць парушэньня канкурэнцыі з боку Расеі, Беларусі і Малдовы і дабіліся ўвядзеньня высокіх ставак мыта для трох краін: зь Беларусі — 57,03%, з Расеі — 114,95%, з Малдовы — 94,46%. Тэрмін іх прымяненьня мусіў скончыцца сёлета ў чэрвені.