Старшыня «Беллеспаперапрама» Міхаіл Касько ў эфіры СТВ распавёў, што адной з альтэрнатыў рынкам Эўразьвяза, куды адпраўлялася 40% прадукцыі канцэрна, можа цяпер стаць Кітай.
Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведваць лясы на поўдні Гомельскай вобласьці. Пад забарону трапілі лясы Брагінскага, Нараўлянскага, Мазырскага і Хойніцкага раёнаў. Менавіта там, як паведамлялася, былі лягеры расейскіх вайскоўцаў.
Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны Ірына Верашчук заявіла са спасылкай на інфармацыю Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны аб пагрозе самадэтанацыі арсэналу зброі, створанага расейскімі войскамі каля Чарнобыльскай АЭС.
У польскай частцы пушчы жыве больш зуброў, чым у беларускай.
Цяпер большасьць зь іх лякалізавалі, пры гэтым у кіеўскім паветры ўжо зафіксавана павышэньне ўзроўню цэзію.
Чарнобыльская атамная электрастанцыя больш не перадае дадзеных атамнаму нагляду ААН, заявілі ў Міжнародным агенцтве атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).
Старшыня МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што агенцтва плянуе прыслаць інспэкцыю ва Ўкраіну для праверкі АЭС у сувязі з абстрэлам Запароскай атамнай станцыі.
Уноч на 4 сакавіка расейскія войскі атакавалі Запароскую АЭС, якая знаходзіцца ў Энэргадары. На станцыі адбыўся моцны пажар, але ніводзін з рэактараў ня быў пашкоджаны. У баі загінулі трое ўкраінскіх жаўнераў. Расейская армія ўзяла АЭС пад кантроль.
Да раніцы 4 сакавіка баі каля АЭС спыніліся, але існуе небясьпека іх аднаўленьня.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі паведаміла, што пажар, які ўзьнік на АЭС ва ўкраінскім Энэргадары, не пашкодзіў абсталяваньня, якое магло б выклікаць атамную катастрофу.
На тое, каб пазьбегнуць экалягічнай катастрофы ў Херсонскай вобласьці, засталося два дні. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка.
Нацгвардыя, якая ахоўвае сховішча небяспечных радыеактыўных адходаў, аказвае супраціўленне.
Больш за ўсё стыхія 19 лютага разгулялася на Горадзеншчыне. Яшчэ застаюцца вёскі, дзе не аднавілася падача электрычнасьці.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Трэцяя публікацыя — пра Гомельскую вобласьць.
Хваля ліквідацыі недзяржаўных арганізацый дайшла нават да абаронцаў прыроды. Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі адной з найстарэйшых НДА — «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Навукоўцы-эколягі з Польшчы і іншых краін патрабуюць спыніць будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю: на іх думку, гэта можа нанесьці непапраўную шкоду флёры і фаўне, асабліва ў Белавескай пушчы.
Вучэньні з баявой стральбой пройдуць у непасрэднай блізкасьці ад ахоўных тэрыторый, а часткова нават у самім Нацпарку. Прыродазнаўцы б’юць трывогу — страляніна і мадэляваньне баявых дзеяньняў у гэтай зоне прынясе вялікую шкоду прыродзе.
У гадавальніку, па словах зоаабаронцаў, у жудасных умовах разводзілі сабак. Цяпер жывёлы ў вельмі кепскім стане.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра ня самыя папулярныя, але вельмі нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Першая публікацыя — пра Берасьцейскую вобласьць.
Сьвятлана Ціханоўская 3 лютага сустрэлася зь ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру 2017 году Бэатрыс Фін, каб абмеркаваць пагрозу разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі. Сустрэча адбылася ў Вільні.
Польшча пачала будаваць плот на мяжы зь Беларусьсю. Мяркуецца пабудаваць сьцяну даўжынёй 186 км да чэрвеня. На думку польскіх ўладаў, што плот абароніць ад нелегальнага пераходу мяжы. Эколягі кажуць, што ён нанясе шкоду як Белавескай пушчы, так і яе «насельніцтву» — зубрам, ваўкам, ласям, птушкам.
Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» правяла выбары трэцяга кандыдата на званьне птушкі 2023 году.
Менскія ратавальнікі абгарадзілі ўчастак ракі ў самым цэнтры гораду, каб ліквідаваць пляму. Яны высьвятляюць, адкуль яна.
Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» да 30 студзеня праводзіць выбары трэцяга кандыдата на званьне птушкі 2023 году.
Белгідрамэт прагназуе вяртаньне небясьпечнага надвор'я.
У Ціхім акіяне 15 студзеня адбылося магутнае вывяржэньне падводнага вулькана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай, разьмешчанага ў раёне астравоў Палінэзіі.
Паводле інфармацыі, якая паступіла ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя з Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», паблізу вёскі Вялікія Масушыны на тэрыторыі Сьвіслацкага раёну Гродзенскай вобласьці знойдзены 21 зубр, які праваліўся пад лёд
НАН Беларусі і расейская карпарацыя «Расатам» ужо абмяркоўваюць пытаньне будаўніцтва ядзернага рэактара на базе інстытута Аб’яднанага інстытута энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў — «Сосны».
Спадарожнікавыя вымярэньні паказваюць, што 2021 год быў адным з самых гарачых за ўсю гісторыю назіраньняў, а апошнія сем гадоў — самым гарачым пэрыядам ва ўсім сьвеце.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў даў загад патушыць газавы кратэр Дарваза, вядомы пад назвай «Вароты пекла», які загарэўся 50 гадоў таму ў Каракумскай пустыні на паўночным усходзе краіны.
Эўракамісія прапанавала лічыць газавую і атамную энэргетыку «зялёнымі» пры пэўных абставінах.
Самы цёплы Новы год. Рэкорд 2006 году перавышаны амаль на 2 градусы.
Дырэктару дома культуры аграгарадка Ахова Пінскага раёну Аляксандру Дземчуку, які абараняў старыя дубы на Палесьсі, дадалі яшчэ 15 дзён арышту.
22 сьнежня, нягледзячы на пярэчаньні батанікаў і мясцовых жыхароў, на могілках вёскі Ахова Пінскага раёну сьпілавалі 300-гадовыя дубы. На клады, куды мясцовыя пэнсіянэры прыйшлі бараніць дрэвы, прыехаў АМАП і службы ДАІ, затрымалі дырэктара Дома культуры Аляксандра Дземчука.
На могілках вёскі Ахова пад Пінскам пачалі сьпілоўваць старыя дубы.
Прадстаўнік Масквы назваў тэкст праекту рэзалюцыі спробай навязаць «пазыцыю кліматычных актывістаў».
Вулькан Сямеру на востраве Ява ў Інданэзіі пачаў вывяргацца другі раз за некалькі месяцаў і выкінуў слуп попелу вышынёй 15 кілямэтраў, паведамляе ВВС.
Ёй стала белая сініца, або князёк — невялікая прыгожая пеўчая птушка жыве ў Беларусі толькі на Палесьсі і ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна зьмяніла леляка — птушку 2021 году.
З-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 23 м/с, у суботу пацярпелі 224 населеныя пункты ў 23 раёнах краіны: 1 — у Берасьцейскай вобласьці, 4 — у Віцебскай і Магілёўскай, 7 — у Гомельскай і Менскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Тысячакілямэтровая сьцяна з калючага дроту, якая будуецца на дзяржаўнай мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, дрэнна адаб’ецца на жыцьці дзікіх жывёлаў.
Зубр нейкі час пасьвіўся разам з чарадой кароў, аднак мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству гэта не спадабалася, яны заявілі, што зубр нібыта нёс небясьпеку.
У шатляндзкім Глазга завяршыўся кліматычны саміт — 26-я Канфэрэнцыя бакоў рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату (COP26).
ЗША прадставяць першы ў сьвеце плян захаваньня лясоў. На яго рэалізацыю будзе накіравана да дзевяці мільярдаў даляраў. Пра гэта на кліматычным саміце ААН у Глазга заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Ангела Мэркель, выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны, заклікала сусьветных лідэраў на канфэрэнцыі ААН аб клімаце ў Глазга да «ўсёабдымнай трансфармацыі» жыцьця і эканомікі. У сувязі з гэтым яна выступіла за вызначэньне глябальнай цаны на выкіды вуглякіслага газу (CO2).
Лідэры больш як 100 краін абмяркоўваюць меры па стрымліваньні глябальнага пацяпленьня.
У шатляндзкім Глазга пачалася кліматычная канфэрэнцыя ААН, на якой праходзяць двухтыднёвыя інтэнсіўныя перамовы амаль з 200 краінамі аб падыходах да барацьбы з наступствамі зьмены клімату.
Дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна расказала пра ліквідацыю арганізацыі, перасьлед экаактывістаў, рашэньне па Беларусі на Орхускай канвэнцыі, чаму важна быць неабыякавым і што можа зрабіць кожны, каб палепшыць навакольле.
Навукоўцы падчас апошняга перапісу ў Белавескай пушчы налічылі 675 асобін зуброў, што ўдвая перавышае аптымальны паказьнік для колькасьці гэтага віду на тэрыторыі запаведніка.
Загрузіць яшчэ