22 сьнежня, нягледзячы на пярэчаньні батанікаў і мясцовых жыхароў, на могілках вёскі Ахова Пінскага раёну сьпілавалі 300-гадовыя дубы. На клады, куды мясцовыя пэнсіянэры прыйшлі бараніць дрэвы, прыехаў АМАП і службы ДАІ, затрымалі дырэктара Дома культуры Аляксандра Дземчука.