Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі пра пагрозу дэтанацыі расейскіх арсэналаў зброі каля Чарнобыльскай АЭС


Расейскі вайсковец на Чарнобыльскай АЭС
Расейскі вайсковец на Чарнобыльскай АЭС

Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны Ірына Верашчук заявіла са спасылкай на інфармацыю Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны аб пагрозе самадэтанацыі арсэналу зброі, створанага расейскімі войскамі каля Чарнобыльскай АЭС.

«Расея павінна тэрмінова вывесьці свае войскі з чарнобыльскай зоны. У кантэксьце ядзернай бясьпекі безадказныя і непрафэсійныя дзеяньні расейскіх вайскоўцаў уяўляюць вельмі сур’ёзную пагрозу ня толькі для Ўкраіны, а і для сотняў мільёнаў эўрапейцаў», — паведаміла Ірына Верашчук на брыфінгу ў Кіеве 30 сакавіка.

Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны заявіла, што ўкраінская ўлада патрабуе ад Рады бясьпекі ААН неадкладна і тэрмінова ажыцьцявіць захады дзеля дэмілітарызацыі зоны адчужэньня Чарнобыльскай АЭС і ўвесьці туды спэцыяльную місію ААН для папярэджаньня рызыкі паўтарэньня чарнобыльскай ядзернай катастрофы ад дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў.

29 сакавіка ва Ўкраіну прыехаў дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі пры ААН (МАГАТЭ) Рафаэль Мар’яна Гросі. Паводле афіцыйных паведамленьняў, ён плянуе правесьці з украінскімі службоўцамі перамовы аб заплянаванай тэхнічнай дапамозе МАГАТЭ, каб гарантаваць бясьпеку ядзерных магутнасьцяў краіны і прадухіліць рызыку няшчаснага выпадку, які можа паставіць пад пагрозу людзей і навакольнае асяродзьдзе.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай атамнай энэргетычнай кампаніі «Енергоатом», кіраўнік МАГАТЭ не плянуе наведваць ні Чарнобыльскую, ні Запароскую АЭС, захопленыя расейскімі войскамі.

«Мяркую, што такіх плянаў у іх няма на сёньня, бо там вельмі небясьпечная сытуацыя, і ні мы, украінскі бок, ні міжнародныя арганізацыі, такія як ААН, ня можам даць гарантыі бясьпекі кіраўнікам МАГАТЭ, якія маглі б туды паехаць», — заявіў кіраўнік кампаніі «Енергоатом» Пятро Коцін у этэры ўсеўкраінскага тэлемаратону.

Разам з тым Пятро Коцін паведаміў, што сытуацыя па бясьпецы на Чарнобыльскай і Запароскай АЭС пагаршаецца.

  • Чарнобыльская АЭС была захопленая расейскімі войскамі 24 лютага; 6 лютага расейскія захопнікі ўзялі пад кантроль Запароскую АЭС.
  • Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі, што «дзеяньні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалягічнай трагедыяй усёй Эўропе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG