25 сьнежня каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі?
Беларус Георгі Шылін 9 гадоў жыве ў Чэхіі. Ён актыўна займаецца беларускімі справамі, зьбірае калекцыю карцін мастакоў на выгнаньні.
«Не пакідайце веры ў будучыню! Толькі вера, што кашмар ня вечны, што прыйдзе час, калі і яму прыйдзе канец, дазволіць нам дачакацца нашай вольнай дзяржавы».
Усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах — у беларускіх выдавецтвах сёлета выйшла каля сотні новых кніг. Расказваем пра некаторыя зь іх.
Створаны партал «Гісторыя Беларусі».
8 лютага 2025 году ў выдавецтве «Кнігаўка» пабачыць сьвет кніга «Гары Потэр і Келіх агню» па-беларуску — чацьвёртая кніга са знакамітай сэрыі Джоан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка.
21 сьнежня там адбылося агульнае разьвітальнае мерапрыемства, 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-кляса «Калядная зорка»). Апошні дзень працы — 10 студзеня.
Споўнілася 100 гадоў ад заснаваньня „Белдзяржкіно“ (з 1946 году „Беларусьфільм“). Пра назвы беларускіх фільмаў розных эпох і запамінальныя фразы ў іх — нескладаны тэст.
Расказваем пра кніжнага богера Макара Валынкіна, які займаецца папулярызацыяй сучаснай беларускай літаратуры і вось-вось выдасьць сваю першую кнігу «Апошняе пакаленьне».
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візытам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе сустракаецца з высокапастаўленымі чыноўнікамі. У выправу ён узяў свайго шпіца Умку.
Улады Беларусі правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў. Навошта? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
З Драматычнага тэатру Беларускай арміі, які знаходзіцца ў падпарадкаваньні Міністэрства абароны краіны, звольнілі мастацкую кіраўніцу Марыну Дудараву.
«Беларусьфільм» папрасіў прафінансаваць «сумесныя міжнародныя праекты, значныя для падтрыманьня і разьвіцьця адносінаў у межах саюзнай дзяржавы».
У 2024-м беларускаму кіно спаўняецца 100 гадоў — 17 сьнежня 1924 году была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно». З гэтай нагоды Беларуская незалежная кінаакадэмія падрыхтавала сьпіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю.
Стаў вядомы пераможца конкурсу на помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл на дзядзінцы бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні.
На закінутым складзе ў каліфарнійскай даліне Сан-Фэрнанда знойдзеныя 16 касэт зь песьнямі Майкла Джэксана, якія раней не выдаваліся, паведамляе The Hollywood Reporter.
Калядныя ялінкі ў Беларусі і за мяжой
Тэатральнае аб’яднаньне «Вольныя Купалаўцы» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваньнем», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
Беларускі адвакат Ільля Салей, які ў 2020 годзе быў юрыстам штабу Бабарыкі і адвакатам Марыі Калесьнікавай, набыў адну з працаў Марка Шагала. Пра гэта ён распавёў блогу «Люди».
Упершыню Аляксандар Лукашэнка прысвоіў ганаровае званьне «Народны паэт Беларусі».
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане?
Зьміцер зрабіў пераклад гульні з дапамогай штучнага інтэлекту, а пасьля ўручную ўнёс у яго праўкі. Свабода распытала яго, навошта ён займаецца перакладамі гульняў і чаму лічыць гэта карысным.
8 сьнежня Музэй Вольнай Беларусі і «Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» сабралі дзяцей беларускіх палітвязьняў, ваяроў і вэтэранаў на вялікую імпрэзу — «Навагоднюю ялінку ў Музеі Вольнай Беларусі».
У Беларусі раман «Сабакі Эўропы» ў 2022 годзе прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам».
Летась колерам году быў пэрсікавы, у 2023 годзе — ярка-ружовы, у 2022-м — лілёвы, а колерамі 2021 году — насычаны шэры і ярка-жоўты.
Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESСO. Яна стала шостым беларускім аб’ектам у гэтым сьпісе, поруч з саломапляценьнем, бортніцтвам, Будслаўскім фэстам, абрадам «Калядныя цары» і Юраўскім карагодам. Рашэньне прынялі сёлета 4 сьнежня.
Як стала вядома Свабодзе, у Менску зьнесьлі будынак на вуліцы Сухой, 25, дзе з 2003 году знаходзілася Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна пры Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры.
Беларус з выдавецтва «Трасянкус» выклаў у агульны доступ поўны пераклад на беларускую мову гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Сэрца Чарнобыля, заўважыў тэлеграм-канал Motolko.help.
Чаму пад забарону трапляюць беларускія мастакі, канцэрты ў гонар традыцыйных сьвятаў і расейскія рэпэры.
У Беларусі новы міністар культуры — Руслан Чарнецкі. Гэта актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў. А яшчэ і танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак.
Другі год запар амэрыканская сьпявачка Тэйлар Сьвіфт названая першай паводле колькасьці праслухоўваньняў артысткай на папулярнай музычнай плятформе Spotify.
Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаньнях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 сьнежня ўключыў беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Ініцыятыва афіцыйных асоб каля помніка ў супрацоўніцтве з Airbnb выклікала пратэст сярод тых, хто лічыць, што гэта «прынізіць» культурны скарб.
У кастрычніку ў Беларусі арыштавалі мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву. Абаім выставілі абвінавачаньні паводле крымінальных артыкулаў, яны знаходзяцца ў СІЗА.
Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаньнях нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўхваліў рашэньне аб уключэньні ўкраінскай пісанкі ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Ці можна сказаць, што творцы — пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно — прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывём, у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы?
Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
26 лістапада ў Гданьску прайшла цырымонія ўручэньня беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў 2023 годзе.
Ксёндз Раман Суша стаў ляўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонду Centesimus Annus — Pro Pontifice за дасьледаваньне мітадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагароду ўручаць у Рыме.
Беларуска Руслана Панчышына, якая жыве ў Гішпаніі, пасьля пасьпяховага ўдзелу ў мясцовай вэрсіі музычнага праекту «Фабрыка зорак» атрымала прэстыжную музычную прэмію LOS40 Music Awards, выпусьціла першы студыйны альбом і пачала канцэртны тур у яго падтрымку.
Напярэдадні вечарам на юбілейным, дзясятым, фэстывалі «Bulbamovie» былі ўганараваныя пераможцы конкурсу «Маладое беларускае кіно», перадае «Белсат».
Рамонт і абнаўленьне будынку будзе ісьці мінімум паўтара года.
Пяць гадоў таму ў Вільні быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі.
Выкарыстаньне гэтага слова значна пашырылася ва ўсіх тыпах мэдыя праз падзеі 2024 году.
Архіўныя пошукі дазволілі высьветліць, хто першым пераклаў сьвятую кнігу мусульман на эўрапейскую мову.
Згодна з новым указам Лукашэнкі, фінансаваньне тэатраў дзяржавай з 2025 году скароцяць яшчэ на 10%.
Загрузіць яшчэ