Усе ахвотныя не зьмясьціліся ў памяшканьні музэю, таму імпрэзу паўтарылі ўвечары, піша Reform.
Дзецям прапанавалі сьвяточныя актыўнасьці зь беларускімі казачнымі пэрсанажамі, паказ спэктаклю «Сумны суп» ад тэатральнага калектыву «Прыехалі», а таксама салодкі стол і падарункі.
«Навагодняя ялінка ў Музэі Вольнай Беларусі» ладзіцца другі год запар.
Сьвяточнае мерапрыемства арганізавалі Музэй Вольнай Беларусі і НАУ пры садзейнічаньні Беларускай асацыяцыі палітвязьняў «Да Волі», тэатральных калектываў «Прыехалі» і «Дзея Другая», фундацыі «Тутака» і пры падтрымцы Генэральнага прадстаўніцтва Фляндрыі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.
Кіраўнік прадстаўніцтва, Матыяс Дэ Мур, асабіста прыняў удзел у сьвяткаваньні.
Форум