Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Князь Карэл Шварцэнбэрг, дэпутат чэскага парлямэнту, былы міністар замежных справаў Чэхіі (2007—2009, 2010—2013) пракамэнтаваў канфлікт у Беларусі вакол Курапатаў і прыгадаў падобную сытуацыю ў Чэхіі.
Актывіст кампаніі «Альтэрнатыва», на якога завялі крымінальную справу, знаходзіцца пад хатнім арыштам з 21-й гадзіны вечара да 6-й раніцы, ён працягвае працаваць на трактарным заводзе, яму забаронена камунікаваць і наведваць масавыя мерапрыемствы.
Супраць аднаго з удзельнікаў пратэстаў супраць рэстарану ў Курапатах Мікіты Найдзён заведзеная крымінальная справа. Як паведаміў лідэр грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан, яму інкрымінуюць «сьвядома ілжывае паведамленне пра небяспеку» (артыкул 340.1 КК РБ).
«Поедем поедим» адчыніўся ў Курапатах — за 50 мэтраў ад лесу з магільнымі ямамі і зь відам на крыжы ў памяць пра тысячы забітых падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Што на гэты конт думае грамадзтва? Свабода апытала вядомых людзей пра стаўленьне да рэстарану каля Курапатаў
«Нельга танцаваць на магілах. Я думаю, што пратэст людзей тут вельмі слушны».
Грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч 15 чэрвеня змог трапіць унутр рэстарану «Поедем поедим», а ўвечары ў жывой трансьляцыі выказаўся пра сытуацыю ў Курапатах.
Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая накіравала зварот у Генэральную пракуратуру на імя пракурора Аляксандра Канюка, у якім просіць правесьці праверку законнасьці перагляду межаў зонаў аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці Курапаты, у выніку якога ў непасрэднай блізкасьці ад месцаў масавых пахаваньняў быў пабудаваны рэстаранны комплекс «Поедем Поедим».
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Літоўскаму паэту, перакладчыку, літаратуразнаўцу, эсэісту, дысыдэнту і праваабаронцу Томасу Вянцлаву ня трэба было тлумачыць, што адбываецца ў Курапатах. Венцлава шмат гадоў сочыць за падзеямі, зьвязанымі з урочышчам Курапаты.
«За любыя танцы на костках заўсёды даводзіцца вельмі жорстка расплачвацца наступным пакаленьням».
«Людзям здаецца, што калі яны нечага ня ведаюць, дык гэтага ніколі і не было».
Без наведнікаў застаўся рэстаран «Поедем поедим» увечары 14 чэрвеня, калі пачалася тэлетрансьляцыя першай гульні чэмпіянату сьвету па футболе, які стартаваў у Расеі. Пра гэта паведамілі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю, дамагаючыся яе закрыцьця з прычыны парушэньня ахоўнай зоны вакол мэмарыяльнага лесу Курапаты.
Лідэр гурту «Машина времени», архітэктар паводле адукацыі і вядоўца тэлепраграмы «Смак» камэнтуе сытуацыю з рэстаранам каля Курапатаў
Днём раней крыжы павалілі і зьнесьлі ў бок ад «неафіцыйнага» праезду ў рэстарацыю. Цяпер прыбралі зусім. Пратэстоўцы пакуль ня вырашылі, ці будуць аднаўляць крыжы.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў прыехаў да актывістаў, якія пікетуюць рэстарацыю каля Курапатаў, каб падпісаць і раздаць ім сваю кнігу «Імёны Свабоды».
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына на просьбу Свабоды падзялілася са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Вадзім Гліньнік, аўтар праекту паменшаных зонаў аховы Курапатаў, расказаў Свабодзе, што перад тым, як узяцца за работу, ён раіўся зь вядомымі палітычнымі і грамадзкімі дзеячамі. І ніхто не асудзіў яго.
Кіроўца «Мазды» з расейскімі нумарамі не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим», і зьбіў двух чалавек.
Удзельнік сямі Алімпійскіх гульняў і тузіну чэмпіянатаў сьвету лыжнік Сяргей Далідовіч падзялілася са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі. Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не было як падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Поедем поедим» з боку Курапацкага лесу.
Аднаго зь лідэраў пратэсту супраць адкрыцьця рэстарана каля Курапатаў Паўла Севярынца затрымалі сёньня ў Менску міліцыянты. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці актывіста Тацяна Севярынец.
Сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім падзялілася са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
11 чэрвеня падчас паседжаньня групы ў справе стварэньня памятнага знаку ў Курапатах, створанай Міністэрствам культуры Беларусі, былі паказаныя тры праекты, адабраныя па выніках дзяржаўнага конкурсу.
За два месяцы ўсю забудову рэстарана «Поедем поедим» можна проста перанесьці ў іншае месца на кальцавой, — кажа гісторык архітэктуры Вольга Кукуня. — «Ужо б кармілі ўсю кальцавую! Але яны гэтага чамусьці ня хочуць. З маніякальнай упартасьцю вось тут [у Курапатах] ім трэба».
Беларускі ІТ-прадпрымальнік і інвэстар Юры Гурскі і старшыня Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін падзяліліся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
«Шэсьць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ спрабавалі ссунуць пратэстоўцаў з праезду. Дайшло і да штурханіны, на зямлю павалілі Тацяну Севярынец, але адступілі, не змаглі людзей сапхнуць».
«Я лічу, што ня трэба было там будаваць».
Блогер Дзяніс Блішч, які часта піша пра кавярні і рэстарацыі, падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарана каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
«Поўнае падзеньне грамадзтва» — так называе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры (2015) Сьвятлана Алексіевіч зьяўленьне рэстарацыі на месцы масавых расстрэлаў.
Праверка закранула ўсе месцы пахаваньня людзей на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку старадаўнія могілкі.
12 чэрвеня пасьля акцыі абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» міліцыянты затрымалі рэжысэра Аляксея Туровіча.
12 чэрвеня грамадзкія актывісты працягнулі пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», што за 50 мэтраў ад Курапатаў. У другой палове дня дэлегацыя актывістаў разьвезла па дзяржаўных установах заяву з патрабаваньнем ануляваць рашэньні пра дазвол на будаўніцтва рэстарацыі побач зь месцам масавых расстрэлаў.
Хутка два тыдні, як пачаўся канфлікт вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, а пазыцыя ўладаў дасюль ня вызначаная. Чаму?
27 лістапада 2012 году намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Мікалай Кукліс зьвярнуўся да кіраўніка Менаблвыканкаму з афіцыйным дакумэнтам, у якім будаўніцтва на 51-м кілямэтры МКАД побач з Курапатамі прызнавалася незаконным. Але будынак застаўся на месцы, і праз 5 з паловай гадоў рэстаран у ім спрабуе пачаць працу. Як так атрымалася?
Народная актрыса Расеі Лія Ахеджакава («Службовы раман», «Масква сьлязам ня верыць», «Гараж» і інш.) сказала, што ведае пра Курапаты як месца масавых расстрэлаў, а навіну пра адкрыцьцё там рэстарану ўспрыняла эмацыйна.
Пасьля чытацкага абурэньня беларускі партал Relax.by выдаліў артыкул пра рэстарацыю «Поедем поедим», якая знаходзіцца за 50 мэтраў ад мэмарыялу Курапаты.
На партале Relax.by выйшаў артыкул пра рэстарацыю «Поедем поедим». Многія чытачы выказалі абурэньне з гэтай нагоды, рэдакцыя адрэагавала на гэта выдаленьнем камэнтароў.
Падчас паседжаньня групы ў справе стварэньня памятнага знаку «прымірэньня і смутку» ў Курапатах, якое напярэдадні прайшло ў рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия», прадставілі тры «найбольш удалыя эскізы», адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.
Cваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах са Свабодай падзяліўся старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
У сяле Палачка Верхнякецкага раёну Томскай вобласьці пошукавыя клюбы выявілі масавыя пахаваньні ссыльных і «спэцперасяленцаў» — ахвяраў сталінскага тэрору. Усяго ў вобласьці такіх пахаваньняў больш за 400.
«Ёсьць неабходнасьць зрабіць мэмарыял па прыкладзе Трасьцянца. У Яд ва-Шэме ў Ізраілі ёсьць і лекцыйныя залі, і месца прыёму ежы. Пытаньне ня ў тым, што побач, а як гэта ўкладваецца, спалучаецца і не дае забыць гісторыю».
«Я не пайшоў бы ў такі рэстаран, калі побач Курапаты».
Працоўная група абрала тры лепшыя эскізныя праекты памятнага знаку з 32-х, што паступілі на конкурс. Пра гэта заявіў 11 чэрвеня на круглым стале рэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. Раней Павал Якубовіч казаў, што на конкурс паступіла 60 праектаў.
Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Марзалюк падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
У другой палове дня 11 чэрвеня каля ўезду ў рэстаран «Поедем поедим», што за 50 мэтраў ад мэмарыялу ў Курапатах, засталося ўсяго два пікетоўцы. Пабачыўшы гэта, ахоўнікі ўстановы бесьперашкодна сарвалі з агароджы плякаты абаронцаў Курапатаў.
Пратэст супраць рэстарану ля Курапатаў абмяркоўваюць рэжысэрка Вольга Мікалайчык, кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька і адна са стваральніц Віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій Валерыя Чарнаморцава.
На мэмарыял у Курапатах сабрана 11786 рублёў, паведаміла сёньня начальніца ўпраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры Ірына Рахвалава
Загрузіць яшчэ