Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»


Сяргей Далідовіч
Сяргей Далідовіч

Удзельнік сямі Алімпійскіх гульняў і тузіну чэмпіянатаў сьвету лыжнік Сяргей Далідовіч падзялілася са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Адзін з самых тытуляваных беларускіх спартоўцаў мае ў роднай Воршы свае Курапаты — на Кабыляцкай гары ў 1930-я таксама расстрэльвалі «ворагаў народу». Таму сама па сабе тэма для яго не шараговая.

«Канечне, сачу за тым, што адбываецца ў Курапатах, — кажа Сяргей Свабодзе. — Зрэшты, ня толькі цяпер, а і раней, калі будавалася кальцавая дарога, а потым і камэрцыйны цэнтар... Маё меркаваньне такое: калі людзі будуць ведаць, якая бяда там у свой час здарылася, вялікай колькасьці ахвотных адпачыць у такім рэстаране ня будзе. Вядома, у кожнага свой выбар, але чым больш народу дазнаецца пра расстрэлы, тым меней застанецца наведнікаў. Хіба выпадковыя транзытнікі завернуць, якія нічога толкам ня ведаюць і ўбачаць шыльду пры кальцавой. Прынамсі, я туды дакладна не паеду бавіць час, весяліцца. Было б як мінімум не па сабе».

На яго думку, у роўнай ступені адказваць павінны як тыя, хто распачаў будоўлю ў такім месцы, так і тыя, хто даў на яе дазвол, ухваліў архітэктурны праект.

«Па вялікім рахунку, гэта пракол тых, хто вырашыў будавацца, — працягвае суразмоўца. — Адпаведна, пытаньне пра маральнасьць такога суседзтва — найперш да іх. Ня выключана, былі добрыя ўмовы, каб нядорага збудавацца. Так часам здараецца, што будуюць, а потым нейкі сюрпрыз. Але ў дадзеным выпадку ня думаю, што ня ведалі пра Курапаты. Бо нават калі ты хочаш набыць кватэру, абавязкова азірнесься, што навокал. Або іншы варыянт: калі ў цябе мала грошай, бярэш тое, што ёсьць. Я ня ведаю гэтых людзей і не магу іх у нечым абвінавачваць. Тым больш, можа, якраз той выпадак, калі кіруюцца зусім іншым прынцыпам: ня бойся мёртвых, бойся жывых».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG