Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура правярае ўсе месцы пахаваньняў у Беларусі


Мітынг у Курапатах. 3 чэрвеня 2018 г.
Мітынг у Курапатах. 3 чэрвеня 2018 г.

Праверка Генэральнай пракуратуры Беларусі закранула ўсе месцы пахаваньня людзей на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку старадаўнія могілкі.

Пра тое, што ў Беларусі адбываецца маштабная праверка месцаў пахаваньня, Свабодзе паведаміў намесьнік кіраўніка аддзелу інфармацыі пракуратуры Дзьмітры Брылёў. Паводле яго, на пачатку 2018 году ведамства ініцыявала праверкі выкананьня заканадаўства аб месцах пахаваньняў ва ўсёй краіне.

«У Беларусі вельмі шмат месцаў пахаваньняў. Тут і вайсковыя пахаваньні з часоў Першай сусьветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, ахвяраў Галакосту, масавых рэпрэсіяў, юдэйскія, мусульманскія і іншыя. Зараз ідзе вялікая кампанія атрыманьня дакладнай інфармацыі аб іх, — кажа Дзьмітры Брылёў. — Вядзецца шырокая праца для наданьня праўнага статусу землям, на якіх адбываліся пахаваньні. Асноўная задача — высьветліць іх межы. Патрэбен пэўны час, каб гэтая важная праца была завершана. Правяраюцца тэрыторыі ня толькі месцаў пахаваньня ахвяраў масавых рэпрэсіяў, а ўвогуле ўсіх пахаваньняў».

Бліжэйшым часам на сайце Генпракуратуры будзе апублікаваная больш поўная інфармацыя пра ход праверкі і яе папярэднія вынікі.

«Іх аштрафавалі». Генпракуратура патлумачыла, чаму рэстаран пад Курапатамі ня зьнесьлі ў 2012 годзе

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG