Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі пра рэстаран у Курапатах: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»


Рэстарацыя «Поедем поедим» каля Курапатаў
Рэстарацыя «Поедем поедим» каля Курапатаў

Беларускі ІТ-прадпрымальнік і інвэстар Юры Гурскі і старшыня Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін падзяліліся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Юры Гурскi: «Адпачатку непрадуманае рашэньне»

«Этычна я ня маю меркаваньня, але як бізнэс-праект гэта было адпачатку непрадуманае рашэньне», — сказаў Свабодзе адзін з самых вядомых і пасьпяховых беларускіх ІТ-прадпрымальнікаў, стваральнік і інвэстар шэрагу праектаў, якія потым набылі Facebook, Mail.ru Group і Google.

Ці стаў бы Юры Гурскі есьці ў рэстаране «Поедем поедим»?

«Я ў сумнеўных месцах ня ем з прычыны дыеты», — адказаў ён.

Уладзімер Карагін: «Наўрад ці была б добрай рэстарацыя ў Трасьцянцы»

Уладзімер Карагін
Уладзімер Карагін

«Думаю, што памяць Курапатаў — гэта сьвятое. Наўрад ці была б добрай рэстарацыя ў Трасьцянцы, таксама і ў Курапатах. Канешне, трэба і ўладальнікам, і, пэўна, уладам гораду паглядзець, у якіх межах, на якіх тэрыторыях гэта будзе існаваць», — сказаў старшыня Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальнікаў.

На яго думку, лепей «адмовіцца ад гэтага, а зрабіць нармальны мэмарыял і месца памяці аб трагічнай частцы гісторыі нашай краіны».

«Калі ёсьць магчымасьць зрабіць музэй з гэтага будынку, кампэнсаваць патрачаныя сродкі тым, хто іх уклаў, перадаць ад гарадзкіх уладаў для рэстарацыі нейкае іншае месца — лепей пайсьці гэтым шляхам. Ёсьць шмат месцаў у горадзе і пад горадам, на трасе не хапае такіх аб’ектаў», — лічыць Карагін.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG