Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»


Сьвятлана Алексіевіч, архіўнае фота
Сьвятлана Алексіевіч, архіўнае фота

«Поўнае падзеньне грамадзтва» — так называе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры (2015) Сьвятлана Алексіевіч зьяўленьне рэстарацыі на месцы масавых расстрэлаў.

«Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКВД. Я зразумела глыбіню падзеньня нашай улады. Я думаю, Шуневіч не чытаў ані Салжаніцына, ані Шаламава, і паняцьця пра гэта ня мае. Па-другое, я зразумела, што паколькі толькі маладыя абараняюць наш гонар, у тым ліку і ў Курапатах, гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана», — кажа Сьвятлана Алексіевіч на просьбу пракамэнтаваць сытуацыю з пратэстамі вакол адкрыцьця рэстарана «Поедем поедим».

«Калі ўжо гэты рэстаран (адкрыўся. — РС), то гэта абсалютнае падзеньне грамадзтва, — кажа нобэлеўская ляўрэатка. — Думаю, дазволіла ім гэта высокая ўлада. Як мы ведаем, у гэтай краіне дах ніхто не парамантуе без высокага дазволу. Так што там цёмныя зусім справы. І гэтая адміністратарка (Сьвятлана Дубкова, адміністратарка рэстарана, у камэнтарах да артыкула РС назвала пратэстоўцаў „збродам“. — РС), непісьменная жанчына, якая сказала, што „гэта людзі, якія супраць улады“».

Сьвятлана Алексіевіч лічыць, што ўсё грамадзтва нясе адказнасьць за гэта.

«Можна казаць і пра нашу ўласную адказнасьць, кожнага з нас. Мы гэта дазволілі. Чаму грамадзтва маўчыць? У любой эўрапейскай краіне былі б сотні тысяч на вуліцах», — кажа Сьвятлана Алексіевіч.

«Яны хочуць паставіць камень у Курапатах, — рэагуе Сьвятлана Алексіевіч на ініцыятыву ўлады ўсталяваць у Курапатах афіцыйны мэмарыял. — І ім здаецца, што такім чынам яны атрымаюць індульгенцыю на тое, каб усё гэта паўтарылася ізноў».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG