Польскі горад, у якім дысьлякуецца батальён, знаходзіцца за 33 кілямэтры ад мяжы зь Беларусьсю ў Берасьцейскай вобласьці.
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыі ў розных гарадах Гішпаніі. Яны пратэстуюць супраць плянаў Пэдра Санчэса, выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра, даць амністыю арганізатарам рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі ў 2017 годзе, які гішпанскія ўлады прызналі незаконным.
У Чэхіі распачалі 384 крымінальныя справы за публічную падтрымку вайны Расеі супраць Украіны, заявіў прэс-сакратар паліцыі краіны Ондржэй Мораўчык.
12 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю, у трэцюю гадавіну сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што не падтрымлівае перамоваў аб будучым сяброўстве Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе, даўшы яшчэ раз зразумець, што ягоная краіна можа стаць галоўнай перашкодай на шляху Кіева да ўступленьня ў ЭЗ.
Літва пачне старшыняваць у Камітэце міністраў Рады Эўропы ў траўні 2024 году.
Сьвятлана Ціханоўская адкрыла Першую эстонска-беларускую канфэрэнцыю, якая праходзіць 10 лістапада ў Таліне.
Сэйм Латвіі прыняў у другім, фінальным чытаньні папраўкі ў законы, якія ўводзяць у краіне новую юрыдычную форму адносін — інстытут партнэрства.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу 8 лістапада адмовіўся зьняць санкцыі з праўладных беларускіх бізнэсоўцаў Мікалая Вараб’я і Аляксандра Зайцава, а таксама кампаніі «Брэміна-Груп», якая ім належыць.
Чым важная рэзалюцыя нямецкага Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўская дасягнула візытам у Бэрлін, што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу, і калі можа быць гатовы «альтэрнатыўны пашпарт» для беларусаў?
Згодна з заяўкамі, якія адхілілі, у вагонах плянавалася перамяшчаць збожжа, нафту, нафтапрадукты, угнаеньні, мэталапрадукцыю і іншыя грузы.
Украіна разам з Малдовай падалі заяўкі на ўступленьне ў Эўразьвяз амаль адразу пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.
Суд вырашыў пакінуць санкцыі ў сіле.
Прэмʼер-міністар Партугаліі Антонію Кошта падаў заяву аб адстаўцы прэзыдэнту краіны Марсэлу Рывэлу ды Соза.
У Польшчы дзясяткі кіроўцаў-дальнабойнікаў заблякавалі грузавікамі памежныя пункты на мяжы з Украінай.
Усплёск антысэміцкіх інцыдэнтаў па ўсёй Эўропе ў апошнія дні дасягнуў незвычайнага ўзроўню. Ён нагадвае аб некаторых «самых змрочных часах гісторыі». Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўракамісіі.
Паводле папярэдніх зьвестак, дзіця, якое знаходзілася разам зь ім, не пацярпела. Пра гэта паведамляе гарадзкая паліцыя ў сацсетках. Мужчына ўтрымліваў дачку ў закладніках каля 14 гадзін.
З 2020 году Польшча выдала амаль 94 тысячы віз па IT-праграме Poland. Business Harbour (PBH), большасьць зь іх — беларусам. Аднак за тры гады ў краіну па такой візе прыехалі 13,5 тысячы чалавек — гэта значыць толькі 14% яе ўладальнікаў, піша партал «Зеркало» са спасылкай на польскую Rzeczpospolitu.
Літва накіравала ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ноту з заклікам да «неадкладнага вырашэньня пытаньняў экалягічнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі на беларускай АЭС у адпаведнасьці зь міжнароднымі патрабаваньнямі і стандартамі», паведамляе «Позірк».
Польшча спыніла выдачу гуманітарных візаў, аб якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве. З пачатку 2023 году па хадайніцтве Беларускага дому ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся.
Са сьнежня ў Латвіі зьбіраліся канфіскоўваць аўтамабілі зь беларускімі і расейскімі нумарамі. Меркавалася, што іх будуць перадаваць для выкарыстаньня ва Ўкраіну, або што будуць выстаўляць на аўкцыён тыя транспартныя сродкі, чые ўласьнікі адмовяцца перарэгістраваць нумары на латвійскія.
Улады Фінляндыі канфіскавалі больш за 40 таварных знакаў, якія належаць падсанкцыйным беларускім і расейскім кампаніям, паведамляе газэта ESS са спасылкай на рашэньне Ўпраўленьня па спагнаньні запазычанасьцяў Фінляндыі.
З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся, паведаміў «Позірку» кіраўнік арганізацыі Алесь Зарэмбюк.
«Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя», — адзначаецца ў паведамленьні прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
Антысэміцкія паводзіны ў будучыні прывядуць да рызыкі для права на пражываньне ў Нямеччыне і атрыманьня нямецкага грамадзянства, заявіў Марка Бушман, піша DW.
Большасьць лідэраў Эўразьвязу на саміце ў Бруселі падтрымалі наданьне большай фінансавай дапамогі Украіне ў яе супрацьстаяньні расейскаму ваеннаму ўварваньню.
Яшчэ адным пунктам парадку дня саміту лідэраў ЭЗ стане перагляд доўгатэрміновага бюджэту да канца году, каб забясьпечыць працяг фінансавай дапамогі Ўкраіне.
Польскія вучэньні «Зубр-23» адбудуцца 26–29 кастрычніка, піша Onet.pl.
16 кастрычніка Латвія ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне паветранай прасторы паблізу мяжы паміж Латвіяй і Беларусьсю, якія будуць дзейнічаць да 31 сьнежня 2023 году.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксэмбуру сёньня не змаглі дамовіцца аб выдзяленьні чарговага траншу дапамогі Ўкраіне памерам у 500 мільёнаў эўра.
Большасьць жыхароў Літвы, якія сутыкаліся з мігрантамі з трэціх краінаў, найлепш ацэньваюць уцекачоў з Украіны. Беларусы — толькі на трэцім месцы.
Нямеччына выдзеліць Украіне 200 млн эўра на аднаўленьне краіны. Дадатковую дапамогу паабяцаў дзяржсакратар міністэрства эканомікі ФРГ Ёхэн Фласбарт падчас візыту ў Кіеў.
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» паведаміла, што першая група сілавікоў Лукашэнкі абвешчаная ў міжнародны вышук.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу 18 кастрычніка адмовіўся здымаць санкцыі з адкрытых акцыянэрных таварыстваў (ААТ) «МАЗ» і «БелАЗ», сьведчыць інфармацыя ў базе дадзеных рашэньняў суду.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падлічыла 90,36% галасоў грамадзян на парлямэнцкіх выбарах. Першае месца займае кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць», у яе 36,37% галасоў выбарнікаў.
Як паведамляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, беларуская дэмакратычная лідэрка і Валдас Бенкунскас абмеркавалі праблемы беларусаў у Вільні.
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парлямэнцкія выбары, якія вызначаць, хто далей будзе кіраваць урадам гэтай краіны.
Пракуратура зямлі Бэрлін вылучыла абвінавачаньне ў забойстве, учыненым падступным спосабам, супраць 79-гадовага жыхара сталіцы Нямеччыны.
Раней цалкам спынілі выкарыстаньне сваіх картак тры літоўскія банкі — Luminor, Swedbank і SEB.
Міністэрства абароны Нямеччыны паведаміла пра новы, «зімовы» пакет ваеннай дапамогі Украіне на агульную суму каля 1 мільярда эўра.
У Баўгарыі арыштаваныя 12 чалавек, якія, паводле ўладаў, уваходзілі ў злачынную групоўку, што незаконна вывозіла тавары для расейскіх войскаў.
Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ ня выключыў, што пашкоджаньне падводнага газаправоду Balticconnector і тэлекамунікацыйнага кабэлю можа быць вынікам «вонкавага ўзьдзеяньня». Пра гэта гаворыцца ў ягонай заяве.
У Польшчы падалі ў адстаўку два буйныя военачальнікі — кіраўнік Генштабу краіны генэрал Раймунд Анджэйчак і апэратыўны камандуючы Ўзброенымі сіламі генэрал Томаш Пятроўскі. Прычына не названая.
Эўразьвяз умацоўвае сваю абараназдольнасьць і супрацоўніцтва ў сфэры закупак узбраеньняў. Цяпер краіны ЭЗ могуць аб’ядноўвацца ў кансорцыюмы і атрымліваць кампэнсацыю выдаткаў на ўзбраеньні зь бюджэту ЭЗ.
Эўрапейскі Зьвяз прыпыніць выдзяленьне ўсяго аб’ёму дапамогі Палестыне з прычыны разьвязанай ХАМАСам вайны супраць Ізраілю, заявіў эўракамісар па пашырэньні і палітыцы суседзтва Олівер Вархэі.
Ажно да распаду ГДР контравыведка Фэдэральнага ведамства па ахове Канстытуцыі Заходняй Нямеччыны завэрбавала ў якасьці падвойных агентаў амаль 2000 супрацоўнікаў сілавых структур Усходняй Нямеччыны.
Эўрапейская палітычная супольнасьць — міжурадавая арганізацыя, створаная ў траўні 2022 году на прапанову прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона для палітычных і стратэгічных дыскусій.
Некалькі цэнтральнаэўрапейскіх краінаў ЭЗ часова ўводзяць кантроль на асобных участках сваіх межаў. Гэта робіцца для таго, каб спыніць злачынныя групоўкі, якія незаконна перапраўляюць мігрантаў празь мяжу.
Вы, пэўна, думаеце, ну навошта мне ведаць пра польскія выбары, пры чым яны да мяне і да маіх праблем. Выбары ў суседняй краіне важныя ня толькі для сотняў тысяч беларусаў, якія там жывуць, але і для беларусаў у Беларусі. І зараз я растлумачу, чаму.
Загрузіць яшчэ