Намесьніца генэральнага пракурора Баўгарыі Марыя Паўлава 10 кастрычніка заявіла, што група экспартавала «тавары падвойнага прызначэньня» — тавары, прызначаныя для цывільнага выкарыстаньня, якія таксама могуць быць выкарыстаны ў ваенных мэтах — у парушэньне санкцый, уведзеных Эўразьвязам у дачыненьні да Расеі ў сувязі з яе вайной супраць Украіны.
Сярод экспартаваных тавараў аптычныя прыцэлы, біноклі, авіяцыйныя радыёпрыймачы, праграмнае забесьпячэньне.
З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ЗША і іншыя краіны ўвялі экспартны кантроль, каб абмежаваць доступ Расеі да тэхналёгій і іншых рэсурсаў, якія могуць падтрымаць яе ваенна-прамысловы комплекс.