Такі вынік аналізу матэрыялаў службы ўнутранай выведкі ФРГ, якія дагэтуль не публікаваліся. Аналіз правёў гісторык Міхаэль Вала (Michael Wala) з Рурскага ўнівэрсытэту ў Бохуме, піша DW.
Сярод завэрбаваных было таксама больш за 150 супрацоўнікаў службы зьнешняй выведкі ГДР (Hauptverwaltung Aufklärung, HVA).
«Некаторыя зь іх яшчэ да 1989 году прадавалі інфармацыю за вялікія грошы контравыведцы ФРГ, дзякуючы чаму ад ганарлівай HVA засталася толькі груда пабітых аскепкаў», — кажа гісторык.
У сваёй кнізе ён таксама адзначае, што пасьля 1976 г. дзякуючы посьпехам контравыведкі «ўкараненьне новых агентаў Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР у Заходнюю Нямеччыну рэзка скарацілася». Па словах аднаго з перабежчыкаў, калі раней у ФРГ зьяжджала за год да 100 агентаў, то пасьля 1976 іх колькасьць скарацілася максымум да 20.