Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрты літоўскі банк спыніў апэрацыі з плацёжнымі карткамі на тэрыторыі Беларусі


Банкамат у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Банкамат у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Раней цалкам спынілі выкарыстаньне сваіх картак тры літоўскія банкі — Luminor, Swedbank і SEB.

Літоўскі банк Šiaulių bankas паведаміў аб спыненьні з 11 кастрычніка апэрацый з плацёжнымі карткамі на тэрыторыі Беларусі.

Як адзначаецца ў паведамленьні банку, гэта зроблена ў межах выкананьня эўрапейскіх і міжнародных санкцый, уведзеных супраць уладаў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і падтрымкі Аляксандрам Лукашэнкам расейскай вайны супраць Украіны.

«Гэта азначае, што аплата плацёжнымі карткамі Šiaulių bankas у месцах гандлю або аказаньня паслуг на тэрыторыі Беларусі будзе немагчымая», — паведамілі ў банку.

Зь верасьня Šiaulių bankas ужо ўвёў частковыя абмежаваньні выкарыстаньня сваіх картак на тэрыторыі Беларусі.

Дзеяньне банкаўскіх картак у Расеі спынілі ў сакавіку 2022 году.

Раней цалкам спынілі дзеяньне сваіх картак у Беларусі тры іншыя літоўскія банкі — Luminor, Swedbank і SEB.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG