Ваенныя вучэньні «Зубр-23» будуць праводзіцца на тэрыторыі Бяла-Падляскага, Лошыцкага, Радзінскага, Парчэўскага, Лукаўскага і Ўладаўскага паветаў. Тактычная частка вучэньняў адбудзецца 26–29 кастрычніка.
Як адзначае партал Onet, паблізу ад усходняй польскай мяжы чакаецца інтэнсіўнае перамяшчэньне войскаў, што выкліча цяжкасьці для кіроўцаў цывільных аўтамабіляў.
Палякаў заклікаюць трымацца на бясьпечнай адлегласьці ад вайсковых калён, не фатаграфаваць жаўнераў і тэхніку.