Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэйм Польшчы балятавалася грамадзянка Беларусі. Вядома, колькі галасоў яна набрала


Яна Шостак
Яна Шостак

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падлічыла 90,36% галасоў грамадзян на парлямэнцкіх выбарах. Першае месца займае кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць», у яе 36,37% галасоў выбарнікаў.

На другім месцы «Грамадзянская кааліцыя» — 29,73%, за ёю кааліцыя «Трэці шлях» — 14,48%, «Левыя» — 8,41%, «Канфэдэрацыя» — 7,21%.

Стаў таксама вядомы выбарчы вынік адзінай грамадзянкі Беларусі сярод кандыдатаў у парлямэнт Польшчы. Гаворка пра Яну Шостак, якая балятавалася па Познаньскай акрузе, на захадзе краіны. У Шостак беларускі і польскі пашпарты.

Яна Шостак удзельнічала ў выбарах са сьпісу «Левых», з 11-га месца. На яе акрузе падлічана ўжо 100% галасоў. Паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, за яе прагаласавала 1786 чалавек, што складае 0,30% выбарнікаў. Гэтага недастаткова, каб стаць дэпутаткай. Са сьпісу «Левых» у Познані ў Сэйм трапіць толькі адна кандыдатка, якая балятавалася з 1-га месца.

Яна Шостак — мастачка-акцыяністка, вырасла ў Горадні. У яе польскае паходжаньне, але сябе Яна ідэнтыфікуе і як польку, і як беларуску — беларускую польку. У 2020 годзе яна стала вядомай мастацкай акцыяй крыку ў грамадзкіх месцах. Яна актыўна ўдзельнічала ў дапамозе палітычным уцекачам зь Беларусі, а пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну пайшла ў валянтэры, каб дапамагаць украінцам.

Першую спробу трапіць у Сэйм Яна Шостак зрабіла са сьпісу памяркоўна-лібэральнай «Грамадзянскай кааліцыі», на чале якой стаіць былы польскі прэм’ер Дональд Туск. Шостак балятавалася ў Падляскім ваяводзтве, дзе жыве шмат беларусаў. Але пасьля прапановы легалізаваць аборты ў Польшчы яна страціла месца ў сьпісе. У кааліцыі наконт гэтага пазыцыя больш стрыманая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG