Міністэрства абароны Нямеччыны на сваім сайце паведаміла пра новы, «зімовы» пакет ваеннай дапамогі Украіне на агульную суму каля 1 мільярда эўра.
У яго, у прыватнасьці, увойдуць сродкі супрацьпаветранай абароны, у тым ліку сыстэмы Patriot і IRIS-T, дзесяць танкаў «Леапард 1A5», тры зэнітныя самаходныя ўстаноўкі «Гепард», пятнаццаць браніраваных аўтамабіляў.
Дакладныя тэрміны паставак не называюцца. Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс, камэнтуючы рашэньне аб выдзяленьні дапамогі, заявіў, што яна прыбудзе ва Украіну «ў наступныя некалькі тыдняў».