Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія рэкамэндавала пачаць перамовы з Малдовай і Ўкраінай аб уступленьні ў Эўразьвяз. У Кіеве і Кішынёве адрэагавалі

абноўлена

Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен. Архіўнае фота
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен. Архіўнае фота

Украіна разам з Малдовай падалі заяўкі на ўступленьне ў Эўразьвяз амаль адразу пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.

Эўракамісія рэкамэндуе пачаць перамовы з Малдовай і Ўкраінай аб уступленьні ў Эўрапейскі зьвяз і надаць Грузіі статус краіны-кандыдаткі на ўступленьне.

«Сёньня Эўракамісія рэкамэндуе пачаць працэс перамоў з Малдовай і Ўкраінай», — абвясьціла прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Паводле яе, перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу таксама рэкамэндавана пачаць з Босьніяй і Герцагавінай, а Грузіі надаць статус краіны-кандыдыткі на ўступленьне ў ЭЗ.

Цяпер адпаведнае рашэньне мае ўхваліць Эўрапейская рада.

Як адрэагавалі ў Кіеве і Кішынёве

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў рашэньне Эўракамісіі правільным крокам у гістарычным пляне.

«Чысты пазытыў. Насуперак усім цяжкасьцям рухаемся наперад, і ўжо ў сьнежні чакаем палітычнага рашэньня ад Эўрапейскай рады. Наша дзяржава павінна быць у Эўразьвязе. Украінцы гэтага заслугоўваюць і сваёй абаронай эўрапейскіх каштоўнасьцяў, і тым, што нават у час поўнамаштабнай вайны мы трымаем сваё слова, разьвіваем дзяржаўныя інстытуцыі. Усе неабходныя рашэньні ўхвальваем», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што рашэньне Эўракамісіі зьяўляецца прызнаньнем супольных намаганьняў усіх дзяржаўных інстытутаў, якія працуюць над трансфармацыяй краіны.

«Сёньняшняе рашэньне Эўракамісіі заахвочвае і дае нам магчымасьць працягваць тое, што мы пачалі: зрабіць Малдову мацнейшай дзяржавай, якая забясьпечвае мір, робіць свой унёсак у рэгіянальную бясьпеку і клапоціцца пра дабрабыт сваіх грамадзян. Для гэтага трэба шмат працаваць, бо на шляху, які мы выбралі, шмат праблем. Мы не баімся працы, і наша мэта, каб Малдова была гатовая да ўступленьня ў ЭЗ да 2030 году», — заявіла Мая Санду.

Украіна разам з Малдовай падалі заяўкі на ўступленьне ў Эўразьвяз амаль адразу пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю. Пазьней адпаведную заяўку падалі і ўлады Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG