Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне за забойства ў 1974 годзе будуць судзіць былога супрацоўніка Штазі


Бэрлінскі мур
Бэрлінскі мур

Пракуратура зямлі Бэрлін вылучыла абвінавачаньне ў забойстве, учыненым падступным спосабам, супраць 79-гадовага жыхара сталіцы Нямеччыны.

У 1974 годзе былы супрацоўнік Штазі (Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР) стрэлам у сьпіну забіў грамадзяніна Польшчы, які спрабаваў перайсьці мяжу паміж сталіцай ГДР і Заходнім Бэрлінам.

29 сакавіка 1974 году грамадзянін Польшчы паспрабаваў прымусіць супрацоўнікаў польскага пасольства ў ГДР выдаць яму дазвол на бесьперашкодны выезд у Заходні Бэрлін. Пры гэтым ён выкарыстоўваў муляж выбухоўкі. Міністэрства дзяржбясьпекі ГДР прыняло рашэньне фармальна дазволіць яму пакінуць тэрыторыю краіны. Насамрэч было заплянавана яго забойства.

Пасьля выдачы неабходных дакумэнтаў супрацоўнікі міністэрства суправадзілі польскага грамадзяніна да пераходу ў Заходні Бэрлін на станцыі гарадзкой электрычкі Фрыдрыхштрасэ. Абвінавачаны, які ў той час меў 31 год і працаваў у апэратыўнай групе Штазі, атрымаў заданьне «абясшкодзіць» 38-гадовага грамадзяніна Польшчы. Калі той мінуў апошні кантрольны пункт, супрацоўнік Штазі забіў яго з-за рогу стрэлам у сьпіну.

Крымінальнае заканадаўства Нямеччыны прадугледжвае магчымасьць караць былых грамадзянаў ГДР за злачынствы, учыненыя да аб’яднаньня Нямеччыны. На падставе дзейнага крымінальнага права забойства ня мае тэрміну даўнасьці.

За наўмыснае забойства пры абцяжваючых абставінах у Нямеччыне прадугледжваецца пакараньне ў выглядзе пажыцьцёвага турэмнага зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG