Пост Сікорскага стаў адказам на сэрыю паведамленьняў Маска, у якіх той заклікаў да ліквідацыі ЭЗ і «вяртаньня сувэрэнітэту эўрапейскім дзяржавам». У адказ польскі міністар напісаў: — «Ляці на Марс. Там няма цэнзуры на нацысцкія прывітаньні».
Словы Сікорскага намякалі на нядаўні жэст Маска падчас жывой трансьляцыі, якія многія інтэрпрэтавалі як нацысцкае прывітаньне. Сам Маск абвінавачаньні адхіліў, назваўшы іх маніпуляцыяй.
Словы Ілона Маска пра ліквідацыю ЭЗ прагучалі пасьля таго, як Эўракамісія аштрафавала сацсетку X на 120 мільёнаў эўра, абвінаваціўшы плятформу ў парушэньні заканадаўства аб лічбавай бяспецы.
Канфлікт паміж польскім дыпляматам і амэрыканскім мільярдэрам — не першы. Раней яны ўжо абменьваліся вострымі заявамі ў сувязі зь дзейнасьцю Starlink ва Украіне і крытыкай Маска адносна падтрымкі Кіева.
Форум