Паводле яе слоў, беларусамі за год атрымана больш за 300 акадэмічных стыпэндый у краінах ЭЗ, таксама было падтрымана каля 150 беларускіх магістрантаў.
Больш за 1000 беларусаў прынялі ўдзел у праграмах абмену і валянтэрства Эўразьвязу, падтрыманыя каля 300 маладых прафэсіяналаў у галіне прадпрымальніцтва.
Акрамя гэтага, па лініі Эўразьвязу праведзена больш за 250 індывідуальных кансультацый і больш за 10 сэмінараў і трэнінгаў для моладзі па ўмацаваньні яе патэнцыялу.
Прадстаўніца АПК адзначыла, што маладыя беларусы засноўваюць стартапы і пасьпяхова прыцягваюць міжнародны капітал: сёлета маладыя заснавальнікі атрымалі на гэтыя мэты больш за 600 тысяч даляраў.
Сярод праблем Ворыхава назвала бар’еры для беларусаў, якія не даюць магчымасьці «тысячам выпускнікоў школ паступаць ва ўнівэрсытэты Эўразьвязу». Паводле яе слоў, «некаторыя праграмы ЭЗ тэхнічна застаюцца закрытымі», пры тым што «адукацыйныя рэпрэсіі ўнутры Беларусі працягваюць штурхаць людзей у вымушаную міграцыю».
Ворыхава падкрэсьліла, што паводле наяўных зьвестак, 48% беларускіх мігрантаў паведамляюць аб «поўнай страце кар’еры за мяжой».
«Гэта азначае, што падтрымку інтэграцыі на рынку працы ЭЗ трэба пашыраць, прызнаньне прафэсійных кваліфікацый павінна паляпшацца, шляхі інвэстыцый у вяртаньне адмыслоўцаў трэба ствараць ужо цяпер», — сказала прадстаўніца АПК.
Форум