Перамовы аб сяброўстве Альбаніі ў ЭЗ стартавалі ў ліпені 2022 году адначасова з Паўночнай Македоняй. Але цяпер перамовы адбываюцца асобна для дзьвюх краін.
Да канца кастрычніка ў Бэрліне можна наведаць арт-інсталяцыю, прысвечаную пяці палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.
Урад Польшчы мае на мэце часова прыпыніць права людзей патрабаваць прытулку ў краіне, нават калі гэта супярэчыць як міжнароднаму праву, так і правілам Эўрапейскага зьвязу.
Чэхія выдаткавала больш за 7 мільярдаў эўра на расейскую нафту і газ. Гэта больш чым у пяць разоў перавышае суму ў 1,29 млрд эўра, якую яна дала Ўкраіне ў якасьці ваеннай дапамогі, паведамляе эўрапейскі аналітычны Цэнтар вывучэньня дэмакратыі.
Двое падазраваных у нападзе на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава адпушчаныя ў Польшчы пад заклад у 11 тысяч эўра. Хто менавіта яго заплаціў — невядома. Пра гэта інфармуе DW.
Эўрапейскі Зьвяз адклаў увядзеньне новай біямэтрычнай сыстэмы праверкі ўезду для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, бо Нямеччына, Францыя і Нідэрлянды заявілі, што памежныя кампутарныя сыстэмы яшчэ не гатовыя. Пра гэта паведамляе Reuters.
Польшча ўзмацняе правілы для выдачы візаў, больш ня будзе непразрыстых спосабаў паскарэньня працэсу атрыманьня іх у будучыні, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адправіўся ў эўрапейскі тур, які мусіў папярэднічаць сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў фармаце «Рамштайн». Ужо ў часе ягонага ўдзелу ў саміце «Украіна — Паўднёва-Усходняя Эўропа» стала вядома аб пераносе тэрмінаў сустрэчы групы «Рамштайн».
Кіраўнік ураду Славаччыны Робэрт Фіца аб’явіў аб планах наведаць Маскву і паабяцаў, што не дасьць згоды на ўступленьне Ўкраіны ў NATO, пакуль ён будзе прэм’ерам. Пра гэта інфармуе Euronews.
Газэта The Sunday Times апублікавала расьсьледаваньне аб сувязях расейскіх спэцслужбаў з уладамі Ірляндыі ў пэрыяд Брэсыту.
Некалькі тысяч чалавек у суботу прынялі ўдзел у масавых выступах у Вугоршчыне. Дэманстранты ў Будапэшце выйшлі да будынка кампаніі MTVA, якой належаць дзяржаўныя тэлебачаньне і радыё.
«За час нашага кіраваньня колькасьць польскага войска перавысіла 200 тысяч чалавек», — заявіў на прэсавай канфэрэнцыі віцэ-прэм’ер і міністар нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Пасьля 2020 году Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек. Большасьць зь іх аселі ў Літве і Польшчы. Паглядзім, якія там ёсьць варыянты легалізавацца і як гэта адбываецца.
Уладам Польшчы не ўдалося сфарміраваць з украінцаў, якія пражываюць у гэтай краіне, нават адну брыгаду. Спробы стварыць «Украінскі легіён» скончыліся правалам, паведамляе DW са спасылкай на міністра абароны Польшчы Ўладзіслава Косіняк-Камыша.
Група адвакатаў спрабавала аспрэчыць санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам на такую дзейнасьць, але зазнала паразу.
У МЗС Нямеччыны заявілі, што правяраюць інфармацыю аб выкарыстаньні працы палітвязьняў пад Лідай на цыбульнай плянтацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў.
Урад Літвы 30 верасьня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансьмежавых злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
Заява зьнешнепалітычнага ведамства Літвы стала адказам на артыкул міністра замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, апублікаваны 26 верасьня ў дзяржаўным выданьні sb. by.
Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы (VSD) прызнаў ненадзейнай адну з найбуйнейшых кампаній Garsų pasaulis, якая, сярод іншага, друкавала літоўскія пашпарты і зьбіралася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі». Раней фірму падазравалі ў супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі.
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі грамадзянку Беларусі, якая перавозіла трох іранцаў і аднаго аўганца.
З 13 чэрвеня па 20 верасьня папярэдзілі 6314 спробаў перасячэньня мяжы супраць 17 948 такіх выпадкаў з 5 сакавіка па 12 чэрвеня.
Нягледзячы на тое, што палітычная сытуацыя для нямецкага канцлера Оляфа Шольца застаецца складанай, ён можа ўздыхнуць зь некаторай палёгкай пасьля выбараў у Брандэнбургу 22 верасьня, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Двухпавярховыя ложкі, скутэры ў пакоі, забарона гатаваць. Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія жывуць у лягерах для ўцекачоў за мяжой, пра ўмовы пражываньня.
У ФРН зараз зарэгістравалі 3,5 млн іншаземцаў у статусе уцекача, прэтэндэнта на прытулак або адхіленага кандыдата на прытулак, якога нельга выслаць. Апошні раз падобны паказчык быў зафіксаваны ў Нямеччыне ў 1950-х, піша DW з спасылкай на Neue Osnabrücker Zeitung.
Эўрапейскі парлямэнт у чацьвер ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЭЗ зьняць абмежаваньні на прымяненьне Ўкраінай зброі, якая імі пастаўляецца, для ўдараў па законных вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі.
Затрымалі 5 грамадзян, у тым ліку «этнічных украінцаў».
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі».
Эўрапейскія парлямэнтары ў праекце рэзалюцыі ацэньваюць «выбары 2020 году як ашуканскія» і патрабуюць «ад беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і адвольна затрыманых асоб».
Карпарацыя Google выйграла апэляцыю супраць штрафу Эўрапейскай камісіі за парушэньне правілаў канкурэнцыі.
Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.
Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі заклікалі грамадзян неадкладна паведамляць аб падазроных прадметах або дзейнасьці на мяжы Латвіі.
13 верасьня пытаньне незаконнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі канцлер Нямеччыны Оляф Шольц абмеркаваў прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам.
Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022.
У Менску на гэтым тыдні адбыўся Кангрэс Свабоды. Яго мэта — аб’яднаць свабодалюбівыя сілы Эўропы, кажуць арганізатары.
Суд Эўразьвязу адхіліў пазоў расейскіх мільярдэраў Міхаіла Фрыдмана, Пятра Авена і Германа Хана да Рады ЭЗ.
Ад моманту ўвядзеньня буфэрнай зоны (з 13 чэрвеня) да 9 верасьня памежнікі зафіксавалі 6130 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы супраць 17 030 выпадкаў у аналягічны пэрыяд мінулага году.
Латвія зь меркаваньняў бясьпекі працягвае да канца бягучага году ўзмоцнены рэжым кантролю на мяжы зь Беларусьсю.
Эўрапейскі суд пастанавіў, што кампанія Apple павінна выплаціць штраф 13 млрд эўра, а Google — 2,4 млрд эўра. Рашэньні, вынесеныя найвышэйшым судом Эўразьвязу, канчатковыя.
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ страцілі нейкія правы і займелі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці?
Беларускія студэнты ня могуць паступіць у Ягелёнскі ўнівэрсытэт у Кракаве празь бюракратычныя праблемы. Пра іх стала вядома сёлета ўвесну. Перад пачаткам навучальнага году рашэньня гэтай праблемы пакуль не знайшлі.
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў аддаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам?
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах Жузэп Бурэль сярод іншага заявіў у Брусэлі, што Ўкраіна мае права наносіць удары па месцах, зь якіх яе атакуюць.
Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і.
Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі сярод іншага заявіў: «Беларускі рэжым ведае, што мае рабіць, калі хоча палепшыць адносіны».
Паводле польскіх Узброеных сіл, неапазнаны аб'ект, які зафіксавалі як мінімум тры радыёлякацыйныя станцыі, заляцеў на тэрыторыю Польшчы прыкладна на 25 кілямэтраў і зьнік. Яго дагэтуль шукаюць.
У нямецкім горадзе Золінгэн на захадзе каріны пасьля нападу з нажом затрыманы 15-гадовы падлетак, паведаміла ў суботу, 24 жніўня, мясцовая паліцыя. Праваахоўнікі ўдакладнілі, што цяпер высьвятляецца дачыненьне затрыманага да нападу.
Урад ФРН абверг паведамленьні пра тое, што фінансавая дапамога Ўкраіне ў наступным годзе будзе абмежаваная з унутрыпалітычных меркаваньняў і з прычыны праблем з фэдэральным бюджэтам.
Пасьля прыняцьця новага бюджэтнага пляну ўрад ФРН з прычынаў эканоміі ня будзе вылучаць дадатковых сродкаў для дапамогі Ўкраіне. Пра гэта паведамляе Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung з спасылкай на дакумэнты і крыніцы.
У МЗС Літвы заявілі, што выключэньні, якія ўступаюць у сілу 17 жніўня і дазваляюць уехаць у Літву некаторым аўтамабілям зь беларускімі нумарамі, прымяняюцца ў сувязі зь неабходнасьці падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Загрузіць яшчэ