Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі пра сытуацыю ў Беларусі: «Рэжымы заўсёды здаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеньнем»


Радослаў Сікорскі, архіўнае фота
Радослаў Сікорскі, архіўнае фота

Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.

«Я калісьці быў палітычным уцекачом. — сказаў Сікорскі. — Сёньня на цырымоніі ўручэньня Прэміі салідарнасьці ў зале было шмат герояў барацьбы з камунізмам у Польшчы, якія ў 1980-я гады ў Польшчы былі інтэрнаваныя і зьмешчаныя ў турмы камуністычным рэжымам. У сярэдзіне 1980-х здавалася, што справа безнадзейная, а праз чатыры гады мы ўбачылі свабодную Польшчу. Рэжымы заўсёды здаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеньнем».

На пытаньне, ці лічыць ён, што перамены ў Расеі прывядуць да зьменаў у Беларусі, Сікорскі адказаў: «Гэта, вядома ж, дапамагло б. Успамінаецца, як Беларусь атрымала незалежнасьць, калі распаўся Савецкі Саюз. Я спадзяюся, што калі Ўкраіна выйграе абарончую вайну з Расеяй, то зьмены адбудуцца ня толькі ў Расеі, але і ў Беларусі».

Радослаў Сікорскі ўручаў Прэмію салідарнасьці імя Леха Валэнсы беларускаму палітыку Паўлу Латушку. Гэтая польская ўзнагарода прысуджаецца міністрам замежных спраў за выдатныя заслугі ў прасоўваньні і абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG