Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 100 дзён буфэрнай зоны ў Польшчы патокі нелегальнай міграцыі зь Беларусі скараціліся амаль утрая


Мігранты на беларускай тэрыторыі паблізу мяжы з Польшчай, травень 2023. Ілюстрацыйнае фота
Мігранты на беларускай тэрыторыі паблізу мяжы з Польшчай, травень 2023. Ілюстрацыйнае фота

З 13 чэрвеня па 20 верасьня папярэдзілі 6314 спробаў перасячэньня мяжы супраць 17 948 такіх выпадкаў з 5 сакавіка па 12 чэрвеня.

У 2,8 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі зь беларускай тэрыторыі зафіксавала Польшча за 100 дзён дзеяньня буфэрнай зоны (з 13 чэрвеня) у параўнаньні з 100 днямі, якія папярэднічалі яе ўвядзеньню.

Як паведаміла выданьне «Позірк», пра гэта сьведчыць параўнальны аналіз зьвестак Памежнай аховы Польшчы.

З 13 чэрвеня па 20 верасьня папярэдзілі 6314 спробаў перасячэньня мяжы супраць 17 948 такіх выпадкаў з 5 сакавіка па 12 чэрвеня.

З 1 да 22 верасьня краіны ЭЗ папярэдзілі 2778 спробаў пранікненьня зь беларускай тэрыторыі супраць 1871 за анялагічны пэрыяд у жніўні (+48,5%) і супраць 1672 спробаў — за такі ж пэрыяд у ліпені (+66,1%). У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году іх колькасьць зьменшылася на 7,7% (3009).

Польшча з пачатку верасьня папярэдзіла 2323 спробы — на 56% больш, чым за аналягічны жнівеньскі пэрыяд (1489), у 2,7 раза больш, чым за 22 дні ліпеня (855), і ў 3,4 раза больш, чым за 22 дні верасьня 2023 года (680).

Латвія спыніла 298 спробаў — на 13,1% менш, чым за той жа пэрыяд у жніўні (343), у 2,5 раза менш, чым за 22 дні ліпеня (737), і ў 7,4 раза менш, чым за 1–22 верасьня мінулага году (2215).

Літоўская памежная служба зафіксавала 157 спробаў — у 4 разы больш, чым за аналягічны пэрыяд жніўня (39), на 96,3% больш, чым за 22 дні ліпеня (80), і на 37,7% больш, чым з 1 да 22 верасьня 2023 году (114).

З пачатку 2024 году краіны ЭЗ спынілі 31 154 спробы, або на 2% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году (31778), у тым ліку Польшча — 26 141 (+24,5%, 20997), Латвія — 4390 (-2,1 раза, 9069), Літва — 623 (-2,7 раза, 1712).

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Эўразьвязу працягваецца зь вясны 2021 году да сёньня. У заходніх краінах перакананыя, што яго наўмысна арганізавалі ўлады Расеі і Беларусі.
  • У 2023 годзе фінская памежная служба зафіксавала рэзкі рост колькасьці мігрантаў, якія прыбываюць у краіну з Расеі і падаюць прашэньне на прытулак. У асноўным гэта выхадцы з краінаў Афрыкі, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу. Паводле дадзеных памежнікаў, у лістападзе мінулага году ў Фінляндыю з Расеі заехалі каля 900 мігрантаў з такіх краінаў, як Кенія, Марока, Самалі, Емэн, Сырыя, Пакістан. Фінскія ўлады абвінавацілі Расею ў выкарыстаньні міграцыі для палітычнага ціску на Фінляндыю і закрылі ўсе сухапутныя памежныя пераходы на мяжы з Расеяй. Расея абвінавачаньні адкідае.
  • 12 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь, спрабуючы трапіць у ЭЗ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG