Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». У Расеі замала рэсурсаў, каб цяпер акупаваць Беларусь, — Латушка


Павал Латушка
Павал Латушка

Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў аддаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам?

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» гаворыць Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube:

Фрагмэнты размовы:

  • Калі б у Беларусі быў дэмакратычны ўрад, наўрад бы можна было б уявіць вайну, якую цяпер у такім маштабе вядзе Расея супраць Украіны з такімі жудаснымі наступствамі.
  • Мне падаецца стратэгічнай памылкай падыход заходніх палітыкаў, што трэба спачатку вырашыць праблемы Расеі, а потым вырашыцца праблема Беларусі.
  • Час дамагацца зьменаў у Беларусі — менавіта цяпер, калі расейская ўвага скіраваная перадусім у бок Украіны, калі Расеі не хапае рэсурсаў (і доказам гэтаму зьяўляюцца актыўныя дзеяньні Ўзброеных сілаў Украіны на тэрыторыі Курскай вобласьці і ўдары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі РФ).
  • Быў выцек інфармацыі з адміністрацыі Пуціна, што Расея распрацавала праграму фактычнай інкарпарацыі Беларусі да 2030 году. Расея ня хоча рабіць ваенных дзеяньняў, але будзе паступова забіраць наш сувэрэнітэт і ідэнтычнасьць. Гэта галоўная пагроза.
  • Нават у цяперашніх умовах трэба дабівацца нашай галоўнай стратэгічнай мэты — зьмены палітычнага рэжыму ў Беларусі.
  • Стратэгія Эўразьвязу павінна быць арыентаваная на падтрымку незалежных беларускіх СМІ, адукацыі, на адкрыцьцё межаў для беларусаў. Мы павінны падтрымліваць праэўрапейска арыентаваную беларускую нацыю.
  • Пад гэтую стратэгію павінны быць фінансавыя рэсурсы. Некалі дэмакратычныя сілы дамагліся зарэзэрваваць у бюджэце Эўразьвязу 3 мільярды эўра на стабілізацыю сытуацыі ў Беларусі ў пераходны пэрыяд. Але мы можам не дачакацца гэтых сродкаў. Магчыма, прыйшоў час ставіць пытаньне перад эўрапейскімі партнэрамі пра размарожваньне гэтых сродкаў на адукацыю і незалежныя СМІ.
  • Апошнія сустрэчы з прадстаўнікамі некалькіх краінаў на форуме Globsec у Празе мяне зматывавалі. Ніхто ня хоча адмаўляцца ад санкцыйнага ціску. Прадстаўнікі Швэцыі, Славеніі, Чэхіі, наадварот, казалі, што трэба ўзмацняць ціск, бо Лукашэнка не спыняе дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны, не прыпыняе рэпрэсій.
  • У 2020 годзе былі патрабаваньні спыніць рэпрэсіі, правесьці дэмакратычныя выбары і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у злачынствах. Ад гэтага адмаўляцца нельга.
  • Важна, калі людзі выходзяць на волю — я казаў заходнікам, што мы павінны весьці барацьбу за кожную палітзьняволеную і кожнага палітзьняволенага. Але пакуль не спыніліся рэпрэсіі, не выпадае казаць, што гэта сыгналы рэжыму аб саступках.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG