А 10-й гадзіне раніцы 19 верасьня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 260 легкавых аўтамабляў.
ПаводлеДзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі ў чэргах стаяла:
- 130 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце / Тарэспаль (Польшча),
- 30 — Каменны Лог / Меднікі (Літва).
Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2810, зь іх:
- 730 фураў на памежным пераходзе Беняконі / Салечнікі (Літва),
- 400 — на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі (Літва),
- 680 — у пункце пропуску Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія),
- 1000 — Казловічы / Кукурыкі (Польшча).
Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаяла 3690 фураў.
У чарзе на выезд у Польшчу стаяў 21 аўтобус. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.
Форум