Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі былога лідэра руху за сувэрэнітэт Татарстану


Зінур Агліулін
Зінур Агліулін

У Расеі ў горадзе Набярэжныя Чаўны сёньня быў затрыманы былы старшыня Ўсетатарскага грамадзкага цэнтру Зінур Агліулін.

У верасьні сёлета ў дачыненьні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула КК РФ аб «распальваньні міжнацыянальнай варожасьці» паміж расейцамі і татарамі.

Жонка Агліуліна паведаміла, што раніцай да іх у дом уварваліся паліцэйскія і правялі ператрус. Адзін са сьледчых паведаміў, што на Агліуліна адкрытая крымінальная справа «за прапаганду экстрэмізму». Жонка дадала, што ператрусы прайшлі і ў іншых актывістаў.

Паводле зьвестак тэлеграм-каналу «Татарская якудза», летась Зінур Агліулін далучыўся да руху «Татарская народная партыя Янгарыш», які ў жніўні гэтага году Вярхоўны суд Татарстану прызнаў экстрэмісцкім. Агліулін нібыта ўзначальваў аддзяленьне Янгарыш у Набярэжных Чаўнах і прыцягваў новых прыхільнікаў.

  • Усетатарскі грамадзкі цэнтар (УТГЦ) — найбольш вядомае грамадзка-палітычнае аб’яднаньне татарскага нацыянальнага руху. Ён быў заснаваны ў 1988 годзе. На пачатку 1990-х гадоў арганізацыя патрабавала надаць Татарстану паўнавартасны сувэрэнітэт. У апошнія гады свайго існаваньня УТГЦ выступаў у падтрымку асаблівага статусу рэспублікі, а таксама ў абарону татарскай мовы як дзяржаўнай у рэгіёне.
  • У студзені 2021 году пракуратура Татарстану запатрабавала прызнаць УТГЦ «экстрэмісцкім». Нагляднае ведамства выявіла прыкметы экстрэмізму ў выступах татарскіх актывістаў на мітынгу ў памяць аб ахвярах расейскага захопу Казані ў XVI стагодзьдзі.
  • 10 чэрвеня 2022 году УТГЦ быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй і ліквідаваны рашэньнем Вярхоўнага суду Татарстану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG