У апошні дзень датэрміновага галасаваньня незалежныя назіральнікі зноў фіксуюць ў рэгіёнах шматлікія парушэньні на выбарчых участках. Паводле маніторынгу, у некаторых райцэнтрах і мястэчках ужо прагаласавалі амаль ўсе настаўнікі, студэнты й міліцыянты. Пра прымус галасаваць датэрмінова заяўляюць таксама выбарцы з сельскіх гаспадарак.
Асуджаны актывіст Кірыла Семянчук
У апошні дзень перад галасаваньнем на Гарадзеншчыне шмат самых розных навінаў: зьнік актывіст, праз суткі яго знайшлі ў Кастрычніцкім РАУС. Студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. А ў гарадку Масты старшыня райвыканкама ходзіць па крамах і зрывае ўлёткі за апазыцыйных кандыдатаў.
У суботу актывісты апазыцыйнага руху ў Горадні былі ўстрывожаны навіной: зьнік іх сябра, актывіст штаба Уладзімера Някляева – Кірыл Семянчук.
Па словах яго сябра Юры Істоміна, да Кірыла Семянчука на пэроне падышлі двое ў цывільным, узялі пад рукі і павялі ў бок вакзала.
Істомін: «Мы зьвярталіся ў транспартную міліцыю на вакзале, у РАУС - нічога. Сказалі ягонай жонцы, але ёй у міліцыі таксама нічога новага не паведамілі"
І толькі ў суботу пасьля 14-й гадзіны міліцыянты паведамілі, што ён знаходзіцца ў СІЗА Кастрычніцкага РАУС. Міліцыянты патлумачылі, што Кірылу Семянчука асудзілі на 6 сутак за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавы мерапрыемстве. У якім - не паведамілі.
Назіральнік за выбарамі ад партыі «Справядлівы сьвет» Павал Станеўскі распавядае, што апошнія дні адчуваецца асаблівы ціск на выбарцаў з тым, каб яны прагаласавалі датэрмінова і на актывістаў, каб тыя ня ехалі на Плошчу.
Станеўскі: «У нас ёсьць інфармацыя, што ў Гарадзенскім гандлёвым каледжы давалі падпісваць навучэнцам паперу, у якой тыя абяцалі ня ехаць на Плошчу. Некаторых актывістаў з розных арганізацый выклікалі ў пракуратуру і таксама патрабавалі падпісацца пад тым, што не паедуць на Плошчу. У прыватнасьці такія выклікі былі аднаго актывіста з нашае партыі і некалькіх з БНФ».
У мэдыцынскім унівэрсытэце студэнты распавядаюць, што кіраўнічка прафкама прыстрашыла іх тым, што не атрымаюць інтэрнат, калі ня пойдуць на выбары, а тым, хто возьме ўдзел у кампаніі, абяцалі запісаць у актыў дзесяць балаў за ўдзел у грамадзкім жыцьці краіны.
Кажа адна са студэнтак унівэрсытэту:
Дзяўчына: «Выклікалі мяне ўчора да дэкана і ён мне сказаў, што за мной сочаць і калі я ў выходныя недзе паеду, то ў мяне будзе дрэнна са здароўем і наогул будзе складана скончыць ВНУ. Я запытала – што гэта за людзі за мною сочаць, а ён мне кажа: не задавайце ніякіх пытаньняў, я вам нічога не адкажу».
У Мастах сёньня яшчэ актыўна вядзецца агітацыя. Сябры штаба Віталя Рымашэўскага распаўсюджваюць улёткі, праўда, скардзяцца на тое, што іх хутка зрываюць, асабліва ў крамах. Кажа актывіст Зьміцер Кухлей:
«Зараз прыйшлі ў краму «Ніва», а нам сказалі, што забаранілі ўлёткі, маўляў, прыходзіў старшыня райвыканкама Шафарэвіч, убачыў, што ляжалі ўлёткі, парваў іх і сказаў папрыбіраць».
Чым меншы гарадок, тым большы працэнт удзельнікаў датэрміновага галасаваньня
Таксама на Гарадзеншчыне за чатыры першыя дні—з 14 да 17 сьнежня атрыманы даволі значныя лічбы тых, хто прагаласаваў датэрмінова.
Сябра абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Віктар Какарэка падсумаваў вынікі датэрміновага галасаваньня за гэтыя дні:
“Вось у нас за чатыры дні датэрміновага галасаваньня па Гарадзенскай вобласьці 20,5 працэнтаў прагаласавала. Ёсьць лідэры, канечне, якія набралі больш за 30 адсоткаў. Самае вялікая лічба ў Шчучынскім раёне — 35,2 працэнта ад усіх выбарнікаў гэтага раёну. Потым ідзе Воранаўскі раён —31,6 працэнтаў, ну і 30,5 — Зэльвенскі раён”.
У астатніх раёнах вобласьці лічбы меншыя, зазначае Віктар Какарэка.
“Па Горадні недзе ў раёне 14-ці працэнтаў, крыху адстае Кастрычніцкі раён — 13,6 і 14,7 — па Ленінскім раёне (у горадзе два адміністрацыйныя раёны).
Другім па памеры горадам вобласьці зьяўляецца Ліда. Агульная лічба для горада і раёну — 18,6 працэнтаў, зазначае В.Какарэка.
У Клімавічах пэнсіянэры прагаласавалі не за Лукашэнку, а за Кастусёва
На Магілёўшчыне настаўнікі й студэнты амаль усе прагаласавалі датэрмінова. Эстафэту датэрміновага галасаваньня перанялі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў.
У самай вялікай навучальнай установе рэгіёну Горацкай сельскагасакадэміі шэсьцьдзесят працэнтаў студэнтаў ужо прагаласавала. Паводле горацкага назіральніка Ільлі Заранка студэнты прыходзілі галасаваць падчас заняткаў перад самым адкрыцьцём участкаў.
"Зразумела, што гэта ўсё арганізаваны працэс. Іх адпускаюць зь лекцыяў у парушэньне ўнутранага распарадку акадэміі. Горкі невялікі горад і тут пяць тысячаў студэнтаў. Такое маштабнае галасаваньне дастатковае, каб атрымаць патрэбныя вынікі. Таму і асноўны ўпор на гэтае галасаваньне”.
У Клімавіцкім аграрным каледжы сытуацыя падобная. На выбарчым участку, які знаходзіцца ў навучальнай установе, ужо прагаласавала больш за дваццаць працэнтаў выбарцаў. Пра гэта паведаміў тамтэйшы назіральнік, пэдагог Сяргей Аржанцаў:
“Першыя два дні ішлі студэнты з сваімі пэдагогамі. Яны глядзелі хто галасаваў, а хто не. Учора куча была пэдагогаў з гарадзкіх школ. Проста незьлічоная. Усе яны казалі, што адміністрацыя загадала прагаласаваць абавязкова да суботы. Адміністрацыя павінна назваць хто галасаваў, а хто не галасаваў”.
Бальшыня навучэнцаў магілёўскага каледжа міліцыі таксама прагаласавала.
“Навучэнцы каледжа міліцыі галасуюць вельмі шчыльнымі групамі. Яны прыходзяць цягам гадзіны галасуюць па дваццаць, пяцьдзесят, бывае дзевяноста чалавек. Абсалютна відавочна, што гэта арганізаваны працэс”, -зазначае назіральнік сямнаццатага ўчастку Аляксей Колчын.
У вёсцы Вялікая Машчаніца, што на Бялыніччыне, за ходам галасаваньня назірае мясцовы жыхар Барыс Вырвіч. Ён сьцьвярджае, што адміністрацыя сельгаспрадпрыемства “Новая Друць” патрабуе ад працаўнікоў, каб яны прагаласавалі да 19 сьнежня:
“Людзі ідуць проста з працы. Кажуць: “Во загадчыца комплексу мяне накіравала, таму я такая брудная. Лепш бы я прыйшла ў нядзелю паглядзела б канцэрт. У першы дзень прыйшло дзевятнаццаць чалавек, у другі – 28, у трэці – 33, а ўчора ўжо прыйшло 64 чалавекі”.
На некаторыя ўчастках здараюцца камэдыйныя выпадкі. Напрыклад у тых жа Клімавічах пэнсіянэры зьвінавацілі ўчастковую камісію, што яна ня ў тым парадку расставіла ў бюлетэнях кандыдатаў. Яны прагаласавалі за кандыдата №1, але гэта не Лукашэнка, а Кастусёў.
Пракуратура і ЦВК не адказваюць на скаргі назіральнікаў
Скаргі і прапановы назіральнікаў на Віцебшчыне ігнаруюцца як ва ўчастковых камісіях, так і на вышэйшым узроўні.
Шэсьць скаргаў і прапаноў падаў у камісію назіральнік Валеры Шаўчэнка, які працуе на выбарчым участку №7 у Наваполацку. Участак месьціцца ў Палацы культуры “Нафтан”, і з гэтага вынікаюць праблемы, тлумачыць назіральнік:
"Гэты ўчастак – прахадны двор. Бо ён месьціцца ў калідоры. Калі палічыць, колькі вакол дзьвярэй даступных, адчыненых – то будзе штук 40. Тут і выхад на сцэну, і на паверхі, і ў кабінэт дырэктара, і нават у гарвыканкам тут ёсьць праход, ніяк не зачынены і не апячатаны".
Валеры Шаўчэнка кажа, што напісаў скаргі і ў камісію, і ў пракуратуру, і ЦВК. З участковай камісіі даслалі фармальныя адказы – маўляў, разьбярэмся. Але ніякіх зрухаў няма, гаворыць назіральнік. З пракуратуры і з ЦВК адказаў няма ўвогуле. Валеры Шаўчэнка мяркуе, што яны прыйдуць ужо пасьля выбараў, і любая рэакцыя будзе запозьненай.
Праваабаронца з Гарадка Леанід Гаравы ўжо пераканаўся ў тым, што скаргі вырашана разглядаць не цяпер, а калі ўжо выправіць нешта будзе нерэальна. У прыватнасьці, разьбіральніцтва па факце парушэньня правоў назіральнікаў адбудзецца ў Віцебскім абласным судзе толькі 23-га сьнежня. Леанід Гаравы пісаў скаргу пра тое, што на Гагарынскім выбарчым участку №5 назіральнікі ня бачаць працэс галасаваньня, і разьбіральніцтва на чацьвёрты дзень пасьля выбараў ён камэнтуе так:
"Гэткая сытуацыя сьведчыць, што выпраўляць парушэньні выбарчага заканадаўства і караць адказных за гэта асобаў улады не зьбіраюцца".
Віцебскі назіральнік Алесь Галавань таксама згодны з гэтым меркаваннем. Па ўласнай ініцыятыве ён зьвярнуўся ў камісію ўчастка №50 Першамайскага раёну з дзьвюма прапановамі: каб яму дазволілі назіраць за скрыняй для галасаваньня ўночы з 18 на 19 сьнежня, і каб вынікі падлікаў галасоў агучваліся для назіральнікаў. Адказы былі адмоўныя, кажа актывіст:
"На першую маю прапанову адносна таго, каб знаходзіцца каля скрыні для галасаваньня круглыя суткі, мне адмовілі. А на другую прапанову адказалі так: “Задаволіць, апрача палажэньня, каб падлікі праводзіць уголас і дэманстраваць кожны бюлетэнь камісіі і назіральнікам”. Значыцца, лічыць будуць моўчкі і нікому не пакажуць".
Тады як прапановы і скаргі незалежных назіральнікаў ігнаруюцца, для назіральнікаў ад прадзяржаўных структур у Віцебску нават выпусьцілі асобную памятку. Яе заўважыў на выбарчым участку №16 Чыгуначнага раёну віцебскі каардынатар руху “За Свабоду”. Хрыстафор Жаляпаў. Ён гаворыць, што ў брашурцы напісаны “правакацыйныя” пытаньні “ад структур апанэнтаў”, на якія “правільны” назіральнік заўжды мусіць мець правільны адказ:
"Там, да прыкладу, напісана: “Чаму А.Г. Лукашэнка балятуецца на 4-ты тэрмін?” Адказ: “А.Г.Лукашэнка балятуецца таму, што гэта прадугледжана Канстытуцыяй”. Або “Калі да вас зьвернуцца ад структур апанэнтаў і спытаюць, як вы ставіцеся да прапановы Някляева паставіць на ўчастках празрыстыя скрыні?”. Адказ мусіць быць такі: “Выбарчым кодэксам гэта не прадугледжана. Скрыні вырабляюць па ўзоры, узгодненым ў выбарчай камісіі”.
Паводле Хрыстафора Жаляпава “Памятку назіральніку” таксама вырабілі па ўзгадненьні менывіта гэтай участковай камісіі: тут вырашылі выкарыстоўваць назіральнікаў яшчэ і ў якасьці агітатараў, хаця агітацыя на выбарчым участку забаронена.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА

адміністрацыя загадала прагаласаваць абавязкова да суботы ...

Лепш бы я прыйшла ў нядзелю паглядзела б канцэрт ...
“Людзі ідуць проста з працы. Кажуць: “Во загадчыца комплексу мяне накіравала, таму я такая брудная. Лепш бы я прыйшла ў нядзелю паглядзела б канцэрт. У першы дзень прыйшло дзевятнаццаць чалавек, у другі – 28, у трэці – 33, а ўчора ўжо прыйшло 64 чалавекі”.
На некаторыя ўчастках здараюцца камэдыйныя выпадкі. Напрыклад у тых жа Клімавічах пэнсіянэры зьвінавацілі ўчастковую камісію, што яна ня ў тым парадку расставіла ў бюлетэнях кандыдатаў. Яны прагаласавалі за кандыдата №1, але гэта не Лукашэнка, а Кастусёў.
ВІЦЕБШЧЫНА
Пракуратура і ЦВК не адказваюць на скаргі назіральнікаў
Скаргі і прапановы назіральнікаў на Віцебшчыне ігнаруюцца як ва ўчастковых камісіях, так і на вышэйшым узроўні.
Шэсьць скаргаў і прапаноў падаў у камісію назіральнік Валеры Шаўчэнка, які працуе на выбарчым участку №7 у Наваполацку. Участак месьціцца ў Палацы культуры “Нафтан”, і з гэтага вынікаюць праблемы, тлумачыць назіральнік:
Гэты ўчастак – прахадны двор ...