Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зрабіў апазыцыю практычна нябачнай


Пра гэта на старонках балтыйскага інтэрнэт-выданьня Delfi піша латыскі журналіст Арыс Янсанс.

Як адзначае аўтар, які нядаўна наведаў Беларусі ў складзе групы журналістаў ЭЗ, перамога дзейнага прэзыдэнта не выклікае сумневу, што да ягоных супернікаў – апазыцыйных кандыдатаў, то большая частка выбарцаў не адрозьніваюць першага ад другога ці трэцяга, ня кажучы пра шостага ці дзевятага. Лукашэнка зрабіў апазыцыю практычна нябачнай як унутры краіны, так і за яе межамі. Два разы па паўгадзіны на радыё і тэлебачаньні

Паводле Арыса Янсанса, падчас паездкі ён і яго калегі “сустракаліся з кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта. Пара прэтэндэнтаў на абедзьве сустрэчы з намі так і не прыйшлі...

У прэтэндэнтаў часам дыямэтральна процілеглыя погляды на геапалітыку. Адны хочуць бачыць Беларусь паўнавартаснай часткай адзінай Эўропы, іншыя – абедзьвюма рукамі за стратэгічнае партнэрства з Расеяй. Захад не дачакаўся адзінай апазыцыі або альтэрнатыўнага кандыдата. А дзевяць кандыдатаў дзівяцца, што Захад не дае грошай і ў яго зьнізілася цікавасьць да партыяў”

Статкевіч ёсьць адзіным, хто прызнае, што апанэнты Лукашэнкі адыгрываюць ролю статыстаў. Але гэты вывад нічога не мяняе – гэтак жа, як заклік паэта Някляева ўсім выйсьці з перадвыбарнай барацьбы. Хіба яшчэ летам не было ясна, што рэкордная колькасьць альтэрнатыўных кандыдатаў дробніць пратэстны электарат?”

”Беларусы хочуць бачыць на пасадзе прэзыдэнта чалавека дзеяньняў, а не аматара пагаварыць, працягвае латыскі журналіст. Людзі, у якіх аднолькавы з прэзыдэнтам псыхалягічны і культурны ўзровень, і якія замест “падазроных” заходніх каштоўнасьцяў аддаюць перавагу стабільнасьці, на агітацыю не паддаюцца”.

Арыс Янсанс робіць выснову, што “пасьля выбараў магчымы адзін з трох сцэнараў: апазыцыя выводзіць масы на вуліцы (у выпадку брутальных фальcыфікацый); улады і апазыцыя садзяцца за стол перамоваў; галасаваньне легітымізуе кіраваньне Лукашэнкі. Спробы вывесьці людзей на вуліцы толькі таму, што прапанова меншасьці не адпавядае чаканьням большасьці, прынамсі неадказныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG