Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, сёмым прэзыдэнтам Украіны абраны актор і бінэсовец Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі 73% выбарнікаў.
Падзеі апошняга тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Пад вечар 15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынку. Прычыны пажару пакуль невядомыя. У саборы якраз ішлі рамонтныя работы.
Прыгожыя дамы, ідэальны асфальт, лазьня праз дарогу ад бацькоўскай хаты і акуратная двухпавярховая рэзыдэнцыя.
Сярод камуністычнага кіраўніцтва было прынята прылюдна цалавацца ў вусны падчас урачыстых сустрэчаў. Пасьля распаду СССР некаторыя выхадцы з намэнклятуры захавалі гэтую звычку, але цяпер яна ўжо адмірае.
Чатыры дні каля вёскі Любашкі ў Берасьцейскай вобласьці шукалі двухгадовага Ваню Валошына. Хлопчык са шматдзетнай сям'і зьнік з падворку а 15.00 у сераду, 10 красавіка. Пошукавы атрад "Анёл" арганізаваў у вёсцы штаб і сабраў для пошукаў сотню валянтэраў з розных гарадоў.
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
Кіеўляне галасуюць на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Гуканьне вясны - адзін з самых радасных і аптымістычных беларускіх каляндарных абрадаў. На зьмену доўгай зіме прыходзіць прыгажуня-вясна. У гэты дзень дрэвы упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі і птушкамі, людзі гукаюць вясну і сьпяваюць сьвяточныя песьні.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На беларускае шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Міцкевіча і першы лідэр вольнай Літвы
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 101-годдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР пачаліся 23 сакавіка ў 13 гадзін у гарадзенскім Калоскім парку.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
16 сакавіка 2014 году ў Крыме прайшоў арганізаваны Расеяй «рэфэрэндум», які стаў завяршальным этапам анэксіі паўвострава, распачатай 20 лютага таго ж году.
Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
У рэстарацыі «Сёмае неба» 15 сакавіка прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Святланы Алексіевіч «100 цытатаў на Свабодзе». У відэазвароце нобэлеўская ляўрэтка адказала на пытаньні пра свабоду, апазыцыю і каханьне.
У Менску прайшоў забег Beauty Run з нагоды жаночага дня. Каля 5 500 дзяўчат і жанчын прабегліся па галоўным праспэкце краіны.
Хто ў 21 год мае мільярд даляраў і хто ў 100 гадоў працягвае ездзіць на працу.
У Барысаглебскай царкве ў Горадні адкрылі частку фундамэнтаў з рэшткамі калёны. Убачыць іх можна скрозь празрыстую шкляную падлогу. Паглядзіце, як выглядае Каложа пасьля абнаўленьня.
У Менску каля трох тысяч мужчын з голым торсам узялі ўдзел у мужчынскім забегу з нагоды афіцыйнага сьвята 23 лютага. Арганізатары назвалі гэта «Забег настоящих мужчин».
Этой зимой жители Земли могли наблюдать сразу два суперлуния.
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Каля Стаўпецкай сярэдняй школы № 2, дзе зранку 11 лютага школьнік 2003 году нараджэньня напаў з нажом на настаўніцу і некалькіх вучняў, цяпер працуе сьледча-апэратыўная група. Ля ўваходу ў школу дзяжураць міліцыянты. Вучняў школы перадаюць бацькам, каб тыя забралі іх дахаты.
У Раўбічах пачаўся дзіцячы турнір па біятлёне «Сьнежны снайпэр». У турніры прымаюць удзел дзеці і падлеткі ад 11 да 16 гадоў. Сын прэзыдэнта Мікалай Лукашэнка, які раней прымаў удзел у такіх спаборніцтвах, сёлета на лыжню ня выйшаў.
На горных дарогах кіроўцам часта даводзіцца перажываць выкід адрэналіну. У гэтай падборцы – некалькі найстрашнейшых дарог сьвету. Некаторыя зь іх лічацца і найпрыгажэйшымі.
Актывісты Руху салідарнасьці «Разам» 2 лютага ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага на пляцы Лукішкі ў Вільні. Сабраліся каля дзясятка чалавек, у тым ліку сустаршыні руху Вячаслаў Сіўчык і Алена Талстая.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах зноў разбураная вандаламі, пра гэта стала вядома ўвечары 1 лютага. Гэта найбольш моцнае пашкоджаньне памятнага знаку за чвэрць стагодзьдзя, якое адбылося неўзабаве пасьля адзначэньня 25-ай гадавіны візыту прэзыдэнта ЗША у Беларусь.
Сёньня завяршыўся Чэмпіянат Эўропы ў фігурным катаньні, які ўпершыню ў гісторыі праходзіў у Менску. Яскравыя моманты чэмпіянату ў аб’ектыве фотакарэспандэнта агенцтва Reuters Васіля Фядосенкі.
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Фотарэпартаж Радыё Свабода з начыных купаняняў на Вадохрышча з возера ў вёсцы Лысая гара і з Камсамольскага возера.
У Опэрным тэатры ў Менску адбылася ўрачыстая імпрэза, прысьвечаная 100-годзьдзю беларускай дыпляматычнай службы.
У сацыяльнай сетцы facebook набірае абарот флэшмоб #10yearchallenge #2009vs2019: людзі выкладаюць свае фотаздымкі і параўноўваюць, што зьмянілася за 10 гадоў. Свабода паглядзела, як Беларусь зьмянілася за гэтыя 10 гадоў.
16 студзеня 1969 году 20-гадовы чэскі студэнт Ян Палах падпаліў сябе ў Празе на знак пратэсту супраць уварваньня ў жніўні 1968 у Чэхаславаччыну войскаў краін Варшаўскай дамовы. Ён памёр ад атрыманых апёкаў праз тры дні.
15 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера чорнай камэдыі «Вешальнікі» (Hangmen) паводле п’есы ірляндзкага драматурга Марціна Макдонаха.
Абрад Шчадрэц належыць да найбольш архаічных калядных абрадаў і праводзіцца штогод з 13 на 14 студзеня, у Шчодры вечар. Выключэньне — высакосныя гады. Тады вас ніхто ня пусціць у хату — гэта мясцовыя традыцыя. Абрадавы гурт з каляднай зоркай рушыць вёскаю, сьпявае мясцовыя калядныя песьні і ходзіц
Загрузіць яшчэ