Супэрмесяцам называецца пэрыяд, калі Месяц у сваёй поўнай фазе набліжаецца да Зямлі на мінімальную адлегласьць. Такім ён быў з гледзішча зямнога назіральніка.
Два супэрмесяцы зімы. Погляд зь Зямлі. Фотагалерэя
Гэтай зімой жыхары Зямлі маглі назіраць два супэрмесяцы. Першы здарыўся 21 студзеня, ён супаў з поўным месяцовым зацьменьнем, дзякуючы якому Месяц у небе набываў чырвонае адценьне. Другі (і апошні ў 2019 годзе) адбыўся 19 лютага.

1
Месяц на фоне радыётэлескопа РТ-70 у вёсцы Малочнае, Крым, 19 лютага 2019 году

2
Месяц на фоне манумэнта Незалежнасьці Казахстану. Алматы, 19 лютага 2019 году

3
Самалёт у аблоках незадоўга да пачатку поўнага месяцовага зацьменьня. Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША, 20 студзеня 2019 году

4
Узыход Месяца. Алматы, 19 лютага 2019 году

5
"Крывавы" Месяц падымаецца над саборам Сьвятога Мікалая ў Празе падчас месяцовага зацьменьня 21 студзеня 2019 году

6
Месяц і дрэва. Алматы, 19 лютага 2019 году

7
"Крывавы" Месяц падчас поўнага зацьменьня за гатычным саборам у Кёльне, Нямеччына, 21 студзеня 2019 году

8
Беркут на фоне поўні. Алматы, 19 лютага 2019 году

9
Жыхарка Алматы пазуе на фоне поўнага Месяца. 19 лютага 2019 году

10
Поўны Месяц падымаецца паміж аблокамі над мастом Каранада ў Сан-Дыега. Каліфорнія, ЗША, 20 студзеня 2019 году

11
Поўня ў Алматы. 19 лютага 2019 году