У Раўбічах пачаўся дзіцячы турнір па біятлёне «Сьнежны снайпэр». У турніры прымаюць удзел дзеці і падлеткі ад 11 да 16 гадоў.
Сын прэзыдэнта Мікалай Лукашэнка, які раней прымаў удзел у такіх спаборніцтвах, сёлета на лыжню ня выйшаў.
8-10 лютага ў фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў прымуць удзел 168 юных спартоўцаў, яны прабягуць спрынтарскую гонку і зьмешаную эстафэту.