Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка нарадзіўся ў гарадзкім пасёлку Копысь на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласьцей. Неўзабаве пасьля нараджэньня сына ягоная маці Кацярына Трафімаўна пераехала жыць у родную вёску Александрыю. Гэта зусім побач з Копысьсю, толькі праехаць мост цераз Дняпро.
Як сёньня выглядае «малая радзіма» Лукашэнкі. Фотарэпартаж
Прыгожыя дамы, ідэальны асфальт, лазьня праз дарогу ад бацькоўскай хаты і акуратная двухпавярховая рэзыдэнцыя.
![Пра асаблівае стаўленьне кіраўніка краіны да родных мясьцінаў вядома даўно. Лукашэнка часта бывае на малой радзіме і пільна сочыць за станам гаспадарак Шклоўскага раёну. У 2017 годзе менавіта Копысь выбралі ў якасьці ўзору для ўсіх беларускіх мястэчак.](https://gdb.rferl.org/44250aeb-f248-4228-84ce-2f22f4f18ec8_w1024_q10_s.jpg)
Пра асаблівае стаўленьне кіраўніка краіны да родных мясьцінаў вядома даўно. Лукашэнка часта бывае на малой радзіме і пільна сочыць за станам гаспадарак Шклоўскага раёну. У 2017 годзе менавіта Копысь выбралі ў якасьці ўзору для ўсіх беларускіх мястэчак.
![Александрыя ад Копысі не адстае, нядаўна тут нават адкрылася футбольная акадэмія берасьцейскага «Дынама». Чыстыя вуліцы, акуратныя катэджы. Але ня ўсе ведаюць, што кіраўнік краіны нарадзіўся не зусім у гэтай Александрыі.](https://gdb.rferl.org/411ec89e-1280-4dab-b0aa-a699ba7fa190_w1024_q10_s.jpg)
Александрыя ад Копысі не адстае, нядаўна тут нават адкрылася футбольная акадэмія берасьцейскага «Дынама». Чыстыя вуліцы, акуратныя катэджы. Але ня ўсе ведаюць, што кіраўнік краіны нарадзіўся не зусім у гэтай Александрыі.
![Бацькоўскі дом Лукашэнкі фактычна ў іншым паселішчы, на ўезьдзе ў якое стаіць паказальнік «Александрыя-2». Празь яго праходзіць адзіная вуліца з назвай «Родниковая», якая ўпіраецца ў дарожны знак «Віцебская вобласьць, Аршанскі раён».](https://gdb.rferl.org/20022a26-589a-4260-851c-210852018df9_w1024_q10_s.jpg)
Бацькоўскі дом Лукашэнкі фактычна ў іншым паселішчы, на ўезьдзе ў якое стаіць паказальнік «Александрыя-2». Празь яго праходзіць адзіная вуліца з назвай «Родниковая», якая ўпіраецца ў дарожны знак «Віцебская вобласьць, Аршанскі раён».
![Яшчэ ў сярэдзіне 2000-х Александрыя ня вельмі адрозьнівалася ад іншых вёсак Шклоўскага раёну. Цяпер розьніца вялікая. Паабапал вуліцы стаяць новыя драўляныя аднатыпныя дамы.](https://gdb.rferl.org/32d7d511-0a87-420c-8e50-7933dcf4d462_w1024_q10_s.jpg)
Яшчэ ў сярэдзіне 2000-х Александрыя ня вельмі адрозьнівалася ад іншых вёсак Шклоўскага раёну. Цяпер розьніца вялікая. Паабапал вуліцы стаяць новыя драўляныя аднатыпныя дамы.
![Большасьць будынкаў вельмі падобныя адзін да аднаго.](https://gdb.rferl.org/692f21ca-2a7a-4675-8a0e-6dc1b71840db_w1024_q10_s.jpg)
Большасьць будынкаў вельмі падобныя адзін да аднаго.
![У цэнтры новая крама, акуратная лазьня, сьмецьцевыя бакі. На платах паштовыя скрынкі на амэрыканскі манер. Побач з бацькоўскай хатай кіраўніка краіны — крытая драўляная альтанка.](https://gdb.rferl.org/68c2121d-7a6d-4a02-b5c2-5def89228344_w1024_q10_s.jpg)
У цэнтры новая крама, акуратная лазьня, сьмецьцевыя бакі. На платах паштовыя скрынкі на амэрыканскі манер. Побач з бацькоўскай хатай кіраўніка краіны — крытая драўляная альтанка.
![](https://gdb.rferl.org/2a8ac250-b203-4ba9-8821-351151604526_w1024_q10_s.jpg)
![Ля дамоў амаль няма людзей. У вёсцы ціха і не відаць руху.](https://gdb.rferl.org/dfea622f-9837-4c00-a670-a8fe411372fc_w1024_q10_s.jpg)
Ля дамоў амаль няма людзей. У вёсцы ціха і не відаць руху.
![Двухпавярховы драўляны комплекс за шлягбаўмам. На ім яшчэ ня скончаныя будаўнічыя работы. Мясцовыя кажуць, гэта «яшчэ адна рэзыдэнцыя» славутага земляка.](https://gdb.rferl.org/5dfa9706-def8-430f-8d39-e8f14798228e_w1024_q10_s.jpg)
Двухпавярховы драўляны комплекс за шлягбаўмам. На ім яшчэ ня скончаныя будаўнічыя работы. Мясцовыя кажуць, гэта «яшчэ адна рэзыдэнцыя» славутага земляка.
![](https://gdb.rferl.org/f4bbd366-e92b-44fe-a7f6-9503cc157575_w1024_q10_s.jpg)
![Асфальт на адзінай вуліцы ідэальны.](https://gdb.rferl.org/80c36dc2-edd3-421d-ac3a-0872ef53812e_w1024_q10_s.jpg)
Асфальт на адзінай вуліцы ідэальны.
![Адзіны будынак у вёсцы, абнесены высокай агароджай.](https://gdb.rferl.org/eddca61f-200d-4493-b829-3a423b9b3d5e_w1024_q10_s.jpg)
Адзіны будынак у вёсцы, абнесены высокай агароджай.
![](https://gdb.rferl.org/2f37c4a2-bb93-4e66-ae57-f2b53fcdd2a9_w1024_q10_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/b006a0c3-623a-4fa6-aad1-ee8f6aaa08a7_w1024_q10_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/f13231ca-96c6-4731-b0c9-c60817a92bec_w1024_q10_s.jpg)
![Насупраць дома, дзе некалі жыла маці кіраўніка Беларусі, акуратная лазьня. Моцны драўляны зруб, мэталічны дах. За ёй агароджаная і ахутаная зялёнай плёнкай спартовая пляцоўка. З дарогі відаць толькі баскетбольныя шчыты з кольцамі.](https://gdb.rferl.org/c49597f5-3a10-4bbc-b2fa-0709f57f06ab_w1024_q10_s.jpg)
Насупраць дома, дзе некалі жыла маці кіраўніка Беларусі, акуратная лазьня. Моцны драўляны зруб, мэталічны дах. За ёй агароджаная і ахутаная зялёнай плёнкай спартовая пляцоўка. З дарогі відаць толькі баскетбольныя шчыты з кольцамі.
![](https://gdb.rferl.org/4b530ae0-a408-4c9a-a515-23b14118f5a7_w1024_q10_s.jpg)
![Будоўля.](https://gdb.rferl.org/83ea24f1-868b-4f4d-9b94-83893d1d3b55_w1024_q10_s.jpg)
Будоўля.
![Вакол вёскі палі, удалечыні лес. Частка акуратна ўзараных (ні каменьчыка) палеткаў агароджаная зялёным мэталічным плотам. Падобным да таго, якім абнесьлі Курапаты.](https://gdb.rferl.org/68f83820-6589-4b9a-8b6f-4632f5641f0a_w1024_q10_s.jpg)
Вакол вёскі палі, удалечыні лес. Частка акуратна ўзараных (ні каменьчыка) палеткаў агароджаная зялёным мэталічным плотам. Падобным да таго, якім абнесьлі Курапаты.
![](https://gdb.rferl.org/5dc77f20-1a35-4d85-99d1-125a4b87f8fa_w1024_q10_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/6bdf6f77-fc40-43c3-abf5-5eca93942d81_w1024_q10_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/087cb293-6972-44ed-a8b9-3bf5f826b8a5_w1024_q10_s.jpg)
![Частка палеткаў у Александрыі таксама агароджаная.](https://gdb.rferl.org/5093e776-a49d-448e-9468-ee6eaafd7360_w1024_q10_s.jpg)
Частка палеткаў у Александрыі таксама агароджаная.
![Адзін з нешматлікіх нетыпавых дамоў.](https://gdb.rferl.org/484c46df-680a-486e-90c0-44ec77a5b13f_w1024_q10_s.jpg)
Адзін з нешматлікіх нетыпавых дамоў.
![](https://gdb.rferl.org/996b96b9-15bc-4670-8917-854b5cc733e8_w1024_q10_s.jpg)