Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Сюрпрызы надвор'я ў сьвеце ды іншыя фотаімгненьні тыдня. Фотагалерэя
1
Цягнікі праходзяць над штормам. Доліш на паўднёвым захадзе Англіі. (Reuters/Toby Melville)
2
Ветраны дзень у Сан-Сэбасьцьяне, Гішпанія. (epa-EFE/Juan Herrero)
3
Ад дажджу ў Пакістанскім Лахоры ратуюць плякаты. (AFP/Arif Ali)
4
Жанчына фатаграфуе порт у Санкт-Пецярбургу, Расея. (AFP/Olga Maltseva)
5
Пратэст у гразі падчас дэманстрацыі перад штаб-кватэрай бразыльскай горназдабыўной кампаніі Vale ў Рыа-дэ-Жанэйра. Прарыў дамбы ля шахты, якая належыць гэтай кампаніі, прынес шматлікія ахвяры. (AFP/Fabio Teixeira)
6
Расея. Дзеці гуляюцца ў сьнезе ў Маскве. (TASS/Sergei Karpukhin)
7
Гусі ў гавані Порт-Вашынгтон, штат Вісконсін у ЗША. Арктычныя маразы апанавалі Сярэдні Захад ЗША з рэкорднымі тэмпэратурамі. (AP/Jeffrey Phelps)
8
Куба. Магутны тарнада ў Гаване забіў трох чалавек, а 172 атрымалі раненьні. (AFP/Adalberto Roque)
9
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура падчас вайсковага параду ў Каракасе. (AFP/Marcelo Garcia/Venezuelan presidency)
10
Румынскае грузавое судна Джэс сядае на водмель у рацэ Дунай. (epa-EFE/Balazs Mohai)
11
Аўганістан. Чалавек запрашае на конную прагулку па ўскраіне Кабулу.(AP/Rahmat Gul)
12
Абледзянелы помнік савецкаму салдату на могілках герояў у Бухарэсьце, Румынія.(AP/Vadim Ghirda)
13
Спартовыя трэніроўкі ў Пакістане. (AP/K.M. Chaudary)
14
Маскарад у Перніку, Баўгарыя. (Reuters/Stoyan Nenov)
15
Перад пачаткам XVI чэмпіянату сьвету па падлёднай лоўлі рыбы ў Баўгарыі. (epa-EFE/Vassil Donev)
16
Мяхі часныку на аптовым рынку ў Калькуце, Індыя. (Reuters/Rupak De Chowdhuri)
17
Палёт гуся над электрастанцыяй у Нямеччыне. (epa-EFE/Filip Singer)
18
Прабежка ў заледзянелым парку ў Бухарэсьце, Румынія. (AP/Vadim Ghirda)
19
Традыцыйная індыйская гімнастыка. (Reuters/Amit Dave)