Амэрыканскі дзелавы часопіс Forbes традыцыйна назваў самых багатых людзей плянэты, а Радыё Свабода адабрала тройку самых багатых людзей сьвету, самага багатага чалавека Беларусі, а таксама самую багатую жанчыну сьвету ды наймалодшага і найстарэйшага багацеяў.
Найбагацейшыя людзі сьвету і Беларусі. Фотагалерэя
1
Першае месца займае Джэф Бэзас - заснавальнік Аmazon. У найбагацейшага чалавека сьвету - 131 000 000 000 даляраў
2
Другое месца заняў Біл Гэйтс з капіталам у 96,5 мільярда даляраў
3
82,5 мільярда даляраў на замежных інвэстыцыях зарабіў Уорэн Бафіт і заняў трэцяе месца ў сьпісе
4
У Беларусі летась, паводле штогадовага рэйтынгу часопіса «Ежедневник», самым багатым чалавекам названы Аляксандар Машэнскі — уладальнік кампаніяў «Савушкин продукт», «Санта-Бремор», «Русское море» і іншых. На фота: Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня ААТ «Савушкін прадукт», 11 жніўня 2017 году. Аляксандар Машэнскі зьлева ад Лукашэнкі
5
Рінат Ахмэтаў – найбагацейшы чалавек Украіны. Алігарх мае 6 мільярдаў даляраў
6
Самай багатай жанчынай сьвету стала Франсуаза Бэтанкур-Майерс. Яна атрымала ў спадчыну 39 500 000 000 даляраў, сярод яе актываў - 33% акцыяў кампаніі L'Oréal
7
21-гадовая Кайлі Джэнэр стала самай маладой багачкай сьвету. На касмэтыцы ўласнага імя яна сама зарабіла адзін мільярд даляраў
8
А найстарэйшым багацеем прызнаны Чжан Юньчжун. 100-гадовы ўладальнік Pacific International Lines зарабіў 2,2 мільярда даляраў. Перадаўшы кіраўніцтва сыну, ён дагэтуль кожны дзень ходзіць на працу, каб пракантраляваць дзейнасьць кампаніі