Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
10 самых шалёных дарог сьвету. Фотагалерэя
03 люты 2019, 15:55
На горных дарогах кіроўцам часта даводзіцца перажываць выкід адрэналіну. У гэтай падборцы – некалькі найстрашнейшых дарог сьвету. Некаторыя зь іх лічацца і найпрыгажэйшымі.
1
Лесьвіца троляў альбо Дарога троляў – частка нарвэскай нацыянальнай шашы RV63. Дарога робіць 11 рэзкіх паваротаў, ухіл дзе-нідзе складае 9%. Праехаць па ёй можна ад траўня да кастрычніка, рэшту года яе блякуе сьнег.
2
Шаша Юнгас альбо Дарога сьмерці ў Балівіі. Лічыцца адной з найнебясьпечнейшых дарог сьвету. Штогод тут гіне ад 200 да 300 чалавек.
3
Лех-Манальская шаша ў Індыі злучае Лех і Маналі. Шаша перасякае найвышэйшыя перавалы ў сьвеце, падарожжа па ёй займае два дні.
4
Дарога D915 зьвязвае ў Турэччыне гарады Трабзон і Байбурт. Даўжыня 106 кілямэтраў, на ёй 29 стромых уздымаў і спускаў.
5
У будысцкім цэнтры Ларунг Гар у кітайскай правінцыі Сычуань жыве каля 40 тыс студэнтаў і манахаў. Да Акадэміі вядзе цяжкадаступная шаша на вышыні больш як 4 кілямэтры.
6
Трансальпіна – шаша ў Румыніі даўжынёй 148 кілямэтраў, знаходзіцца на вышыні больш як 2000 мэтраў. У 2007 годзе была мадэрнізаваная.
7
Каракарумская шаша праходзіць праз Пакістан і Кітай. Гэта самая высакагорная міжнародная шаша ў сьвеце. Будавалася ад 1966 да 1986 па старажытным Вялікім шаўковым шляху.
8
Трансфагараш – горная шаша ў румынскіх Карпатах, была пабудаваная ў 1970-1974 на загад Нікалаэ Чаўшэску. Дарогу пабудавалі пасьля ўварваньня краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў 1968, апасаючыся падобных падзеяў у Румыніі.
9
Шаша Халсема лічыцца самай небясьпечнай дарогай на Філіпінах. Яе даўжыня 150 км, але каб цалкам праехаць гэтую дарогу, спатрэбіцца як найменей 10 гадзінаў.
10
Фуркапас высокагорны перавал у Альпах, Швайцарыя. Тут праходзілі здымкі фільма «Голдфінгер» пра Джэймса Бонда.
11
Бонус: Менск, кальцавая разьвязка, скрыжаваньне МКАД і Партызанскага праспэкту. Проста прыгожа.
10 самых шалёных дарог сьвету. Фотагалерэя
Катэгорыі
Мультымэдыя
Праўда пра канкурэнтаў Лукашэнкі
Мажэйка пра перадвызначаныя вынікі выбараў і іх наступствы
Як сям’я Лукашэнкі зрабіла сабе сьвята за грошы беларусаў
Яшчэ
Відэа
Праўда пра канкурэнтаў Лукашэнкі
Мажэйка пра перадвызначаныя вынікі выбараў і іх наступствы
Як сям’я Лукашэнкі зрабіла сабе сьвята за грошы беларусаў
Яшчэ
XS
SM
MD
LG