Сярод камуністычнага кіраўніцтва было прынята прылюдна цалавацца ў вусны падчас урачыстых сустрэчаў. Пасьля распаду СССР некаторыя выхадцы з намэнклятуры захавалі гэтую звычку, але цяпер яна ўжо адмірае.
Мужчынскі пацалунак у савецкім стылі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1
Савецкі дыктатар Ёсіф Сталін даволі скептычна глядзіць на лётчыка Валерыя Чкалава (справа), які рыхтуецца да пацалунку ў 1936 годзе.

2
Пацалунак Сталіна і лётчыка Васілія Молакава ў 1937 годзе.

3
Салдаты Чырвонай арміі цалуюцца пасьля абвяшчэньня перамогі над нацысцкай Нямеччынай. «Сацыялістычны братні пацалунак» лічыўся праявай роўнасьці, у адрозьненьне ад звычаю цалаваць рукі вышэйшым у герархіі ў часы арыстакратыі.

4
Савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў (трэці зьлева) сустракае касманаўтаў пацалункамі.

5
Яшчэ адзін пацалунак Хрушчова ў 1962 годзе.

6
Савецкі лідэр Леанід Брэжнеў (у цэнтры) удасканаліў мастацтва пацалунка. На гэтым фота ён цалуецца ў 1980 годзе ў Крыме з Канстанцінам Чарненкам, які пазьней на кароткі час стаў кіраўніком СССР.

7
Брэжнеў цалуецца зь яшчэ адным чальцом палітбюро Мікалаем Падгорным у 1975 годзе.

8
Знакаміты пацалунак Брэжнева і лідэра Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі Эрыка Гонэкера ў 1979 годзе пазьней намалявалі на мурале ў Бэрліне.

9
А тут з Гонэкерам цалуецца ўжо іншы савецкі кіраўнік Міхаіл Гарбачоў.

10
І яшчэ адзін пацалунак паміж гэтай парай, у 1986 годзе, за тры гады да падзеньня бэрлінскага муру.

11
Адзін з апошніх уладных пацалункаў СССР. Кіраўнік Савету міністраў Іван Сілаеў цалуе тэніснага чэмпіёна Андрэя Чаркасава.

12
Прэм'ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін (зьлева) і прэм'ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч цалуюцца ў урадавай машыне ў 1994 годзе.

13
Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна цалуе вэтэран вайны ў 2005 годзе.

14
Стары камуніст Ушангі Давіташвілі цалуе бюст Сталіна, які паставіў у сваім садзе ў Тбілісі, 2012 год.

15
Аляксандар Лукашэнка сустракае Ўладзімера Пуціна ў часе саміту краінаў СНД у Менску. За сэкунду да пацалунку?