Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Сэлфі з прыбоем у Бэйруце, Шчодры вечар ва Ўкраіне.16 фотаімгненьняў тыдня.

1
Прыхільнік Уладзіміра Пуціна цалуе ягоны партрэт у Бялградзе падчас візыту прэзыдэнта Расеі ў Сэрбіі 17 студзеня.

2
Сэлфі ў Бэйруце, Лібан, на фоне марскога прыбою.

3
Апанэнтка Брэксыту перад будынкам парлямэнту ў Лёндане.

4
Купаньне верніцы ў рацэ Нармада падчас індускага сьвята ў штаце Мадх’я Прадэш 15 студзеня.

5
Дональд Трамп стаіць перад запасам ежы, падрыхтаваным у Белым доме для візыту пераможцаў у чэмпіянаце амэрыканскага футболу для каледжаў.

6
Графіці ў Бялградзе, якое прадстаўляе Олівэра Іванавіча, сэрбскага косаўскага палітыка, забітага ў Мітровіцы 16 студзеня.

7
Удзельнікі сьвяткаваньня Шчодрага вечара ў вёсцы Краснаільск, Украіна.

8
Адпачынак падчас навагодняга балю ў Вялікім Тэатры опэры і балету ў Менску.

9
Пажар у адным з гістарычных будынкаў Кіеўва-Пячэрскай лаўры, 14 студзеня.

10
Жанчына каля сьцяны Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Санкт-Пецярбургу.

11
Каля абломкаў грузавога Боінга-707, у крушэньні якога каля Тэгерану 14 студзеня загінулі 15 чалавек.

12
Хлопец праходзіць каля каляднага аздабленьня Царыцынскага парку ў Маскве.

13
Пратэст грэцкіх настаўнікаў перад будынкам парлямэнту ў Атэнах.

14
Пабудова рыбацкай лодкі ў Карачы, Пакістан.

15
Від з вышыні птушынага палёту на будынкі ў кітайскім горадзе Янджоў у правінцыі Цянсу.

16
Кватэра пасьля бомбавай атакі на жылы комлекс для замежнікаў у Кабуле 15 студзеня.