Ганс Клюге, рэгіянальны дырэктар САЗ па Эўропе, прызнаў у нядзелю, што пандэмія каранавірусу на кантынэнце, «верагодна», набліжаецца да канца, паведамляе AFP.
Улады прызналі цыркуляцыю «Омікрону» ў краіне толькі ў канцы 2021 году, а ўжо пад канец студзеня заявілі, што ён цяпер найбольш распаўсюджаны штам хваробы.
Трэці эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава “На вайне з COVID-19” пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
На думку Аляксандра Гінцбурга, верагоднасьць зьяўленьня больш небясьпечнай мутацыі можна прадухіліць толькі вакцынацыяй 75-80% насельніцтва за паўгода.
Пра сваю хваробу былы лідэр польскага антыкамуністычнага супраціву і прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса паведаміў у допісе ў Фэйсбуку.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка расказаў, што другі раз перахварэў на ковід, заразіўшыся штамам «Омікрон».
Сусьветная арганізацыя здароўя апублікавала заяву, у якой рэкамэндуе краінам адмяніць або аслабіць абмежаваньні на міжнародныя паездкі
Пра гэта ён сказаў кіраўніку расейскага рэгіёну Рэспублікі Тыва.
Новы ўрад Чэхіі 19 студзеня адхіліў плян папярэдняга ўраду пра абавязак людзей састарэлага ўзросту і прадстаўнікоў некаторых прафэсій праходзіць абавязковую вакцынацыю супраць COVID-19.
Як мінімум у трох япіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы пацьверджана захворваньне на COVID-19.
Больш за два тыдні былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб правёў у бальніцы з каранавірусам, але здолеў перамагчы хваробу.
Больш чым праз год пасьля заканчэньня 2020 году, калі пачалася пандэмія каранавірусу, беларускае статыстычнае ведамства так і не апублікавала зьвестак аб сьмяротнасьці ў 2020 годзе.
Дадзеныя зь Нямеччыны і Даніі нібыта паказваюць, што прышчэпленыя ад каранавірусу часьцей заражаюцца «Омікронам». Насамрэч гэта міт.
Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі Маркус Эдэрэр на прэс-канфэрэнцыі паведаміў, што Расея дагэтуль не перадала Эўрапейскаму агенцтву па лекавых сродках (EMA) дакумэнты для прызнаньня вакцыны «Спутник V» ад каранавірусу.
Другі эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
З наступнага месяца турысты змогуць уяжджаць у Вялікую Брытанію, толькі прадаставіўшы доказы вакцынацыі ад COVID-19 бяз тэсту на каранавірус пры ўезьдзе.
Аўстралія другі раз анулявала візу сэрбскаму тэнісісту, першай ракетцы сьвету Новаку Джокавічу. Адпаведнае рашэньне прыняў міністар іміграцыі Алекс Гоўк.
Пік захворваньня чакаюць у канцы студзеня – пачатку лютага. А ўздым заражэньняў — з наступнага тыдня.
Новыя дасьледаваньні на жывёлах паказалі, што ў параўнаньні з ранейшымі варыянтамі «Омікрон» выклікае менш пашкоджаньняў у лёгкіх.
У 20 хакеістаў менскага «Дынама» станоўчыя тэсты на каранавірус. Іх адправілі на самаізаляцыю і ўключылі ў сьпіс траўмаваных.
Амаль 3 400 000 заражэньняў на каранавірус зарэгістравана ў сьвеце за апошні дзень, што зьяўляецца самым высокім сутачным паказчыкам за ўвесь час пандэміі COVID-19.
Летась Кітай паставіў у Беларусь 1,4 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу.
Сусьветная арганізацыя здароўя заявіла, што больш за палову насельніцтва Эўропы, пэўна, заразіцца COVID-19 на фоне новай хвалі штаму «Омікрон», якая коціцца з захаду на ўсход кантынэнту.
Заява прагучала ў Палацы Незалежнасьці, дзе сабраліся некалькі тысяч чалавек, Лукашэнка асабіста ўручаў граматы і букеты ляўрэатам. Толькі лічаныя асобы ў залі былі ў масках.
У менскім «Дынама» у 2/3 складу зьявіліся сымптомы каранавіруснай інфэкцыі. Цяпер у клюбе чакаюць вынікаў ПЦР-тэстаў.
Прадстаўляем цыкль падкастаў доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Ізраіль у нядзелю адкрыў межы для грамадзян замежных дзяржаў, якія не раней як за 6 месяцаў і не пазьней як за 14 дзён да даты ўезду зрабілі прышчэпку ад каранавіруснай інфэкцыі. Прызнаюцца вакцыны, афіцыйна ўхваленыя САЗ, а таксама расейскі «Спутник V».
Колькасьць зарэгістраваных выпадкаў заражэньня каранавірусам COVID-19 у сьвеце на 8 сьнежня перавысіла 303, 3 мільёны чалавек, сьведчаць дадзеныя амэрыканскага ўнівэрсытэта Джонса Хопкінса.
Нягледзячы на тое, што паміж апошнім штамам каранавірусу і папярэднімі ёсьць пэўныя адрозьненьні, пакуль прыкметы інфэкцыі выглядаюць даволі падобна.
Рашэньне Мінздароўя датычыць дзяцей 12—17 гадоў.
Ці пасьпяхова прайшла глябальная кампанія вакцынацыі, якія аптымальныя стратэгіі тэставаньня і эфэктыўныя абмежаваньні? І чаго чакаць ад COVID-19 далей?
Памежная служба Аўстраліі анулявала візу Новаку Джокавічу, ад чаго ён можа ня выступіць на адным з найбольш прэстыжных турніраў сьвету.
Журналістам удалося высьветліць падмену дадзеных у базе мэдыкаў, тым часам кіраўнік TVP езьдзіў у Парыж, калі, праўдападобна, быў хворым.
Як мяркуецца, ён заразіў як мінімум 12 чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў інфікаваных «атыповую камбінацыю мутацый».
Новы штам каранавірусу, паводле наяўных зьвестак, больш заразны, але менш небясьпечны.
Авіякампаніі былі вымушаны адмяняць палёты праз хваробы пілётаў і членаў экіпажаў.
Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што 2022-ы можа стаць апошнім годам пандэміі каранавірусу, але толькі пры ўмове, калі краінам сьвету ўдасца скончыць з несправядлівасьцю і няроўнасьцю пры разьмеркаваньні вакцын.
Японская фармацэўтычная кампанія Nobelpharma можа ў 2023 годзе прыступіць да клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад каранавірусу, якая магла б даць пажыцьцёвы імунітэт да ўзбуджальніка COVID-19.
Другі год запар пандэмія каранавірусу ўмешваецца ў сьвяткаваньне Новага году. У сувязі з пашырэньнем штаму «Омікрон» адмяняюцца навагоднія вечарыны, урачыстасьці, карпаратывы.
Агулам пандэмія закранула 787 сьвятароў.
Вярхоўны суд Польшчы адмяніў частку пастановы Вышэйшай мэдычнай рады, якая патрабавала ад лекараў, якія атрымалі кваліфікацыю за межамі Эўразьвязу, пацьвярджаць веданьне польскай мовы.
Пасьля рэкамэндацыі Мэдычнай групы турніру па COVID-19 і Мэдычнага камітэту IIHF Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею вырашыла, што праз пастаяннае пашырэньне COVID-19 і штаму «Омікрон» чэмпіянат сьвету будзе адменены, каб забясьпечыць здароўе і бясьпеку ўсіх удзельнікаў.
ЗША і Францыя паведамілі аб самым высокім сутачным прыросьце хворых каранавіруснай інфэкцыяй COVID-19 за ўвесь час пандэміі.
У Беларусі больш за год дзейнічае забарона на выезд з краіны наземным шляхам бяз важкіх прычынаў. Нягледзячы на заявы Міністэрства аховы здароўя пра «адступленьне ковіднай хвалі», абмежаваньні выезду скасоўваць не зьбіраюцца.
Такая выснова вынікае зь індэксу, які са студзеня 2020 года вядзе Оксфардзкі ўнівэрсытэт.
РНК каранавірусу можа заставацца ў многіх органах чалавечага арганізму, у тым ліку галаўным мозгу, цягам 230 дзён з моманту першых сымптомаў, лічаць навукоўцы.
Прышчапіць дзяцей можна ва ўзросьце ад 12 гадоў.
Сьцьвярджаецца, што ў сьнежні тэмпы вакцынацыі супраць каранавірусу выраслі ў Беларусі ўдвая.
25 сьнежня адмянілі 2856 рэйсаў, адклалі — 9000. 26 сьнежня больш за 2000 рэйсаў скасавалі і 4500 рэйсаў — адклалі.
На 24 сьнежня ў Беларусі каля 4,6 мільёна чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 3,5 мільёна чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Міністэрства здароўя
Загрузіць яшчэ