Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы змогуць падарожнічаць у Ізраіль: краіна адкрыла межы для прышчэпленых любымі вакцынамі


Пункт вакцынацыі ў Ізраілі
Пункт вакцынацыі ў Ізраілі

Ізраіль у нядзелю адкрыў межы для грамадзян замежных дзяржаў, якія не раней як за 6 месяцаў і не пазьней як за 14 дзён да даты ўезду зрабілі прышчэпку ад каранавіруснай інфэкцыі. Прызнаюцца вакцыны, афіцыйна ўхваленыя САЗ, а таксама расейскі «Спутник V».

Вакцынацыя – не адзіная ўмова ўезду ў Ізраіль. У апублікаваных МЗС краіны правілах указана, што пры рэгістрацыі на рэйс неабходна таксама прад'явіць адмоўны вынік сьвежага ПЦР-тэсту, а пасьля прыбыцьця ў Ізраіль здаць яшчэ адзін тэст і да атрыманьня яго вынікаў або на 24 гадзіны адправіцца на карантын.

Ізраіль афіцыйна адмяніў так званы чырвоны сьпіс краін і дазволіў вакцынаваным уезд адтуль. У гэтых краінах шырока распаўсюджваецца новы штам «омікрон», аднак ён распаўсюджваецца і ў Ізраілі, і ў забароне на ўезд, які чарговым разам увялі ў канцы лістапада, паводле ацэнкі ўладаў, адпала неабходнасьць.

За першы тыдзень студзеня ў сьвеце пацьверджана больш за 14 млн выпадкаў заражэньня каранавірусам. Гэта самы высокі паказьнік за ўсе 2 гады пандэміі. Аднак прапарцыйнага росту колькасьці сьмерцяў не адбылося, наадварот, колькасьць сьмяротных зыходаў другі тыдзень запар не перавысіла 40 тысяч. Гэта злучаюць з эфэктам вакцынацыі, якая, як правіла, абараняе ад цяжкай хады хваробы, а таксама з асаблівасьцямі штаму «омікрон», які пры больш высокай заразнасьці меней лятальны.

У многіх краінах Эўропы фіксуецца максымальная колькасьць заражэньняў у суткі за ўвесь час пандэміі. Улады прымаюць меры, каб стымуляваць вакцынацыю – аж да ўвядзеньня ў шэрагу краін абавязковай вакцынацыі. Аднак лякдаўнаў, характэрных для мінулай зімы, большасьць краін імкнецца пазьбягаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG