Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 3,5 мільёна чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 у Беларусі — Міністэрства здароўя


На 24 сьнежня ў Беларусі каля 4,6 мільёна чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 3,5 мільёна чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Міністэрства здароўя.

«У Берасьцейскай вобласьці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш як 449,2 тыс. чалавек, у Віцебскай — больш за 371,2 тыс., у Гомельскай — больш за 607,9 тыс. чалавек», — гаворыцца ў паведамленьні ў тэлеграм-канале Міністэрства здароўя.

У Горадзенскай вобласьці прышчапіліся больш як 423,6 тыс. чалавек, у Менску звыш 684,9 тыс. чалавек, у Менскай вобласьці — больш за 456,6 тыс. чалавек, у Магілёўскай — больш за 432,5 тыс. чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG