Новы штам каранавірусу, паводле наяўных зьвестак, больш заразны, але менш небясьпечны.
Авіякампаніі былі вымушаны адмяняць палёты праз хваробы пілётаў і членаў экіпажаў.
Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што 2022-ы можа стаць апошнім годам пандэміі каранавірусу, але толькі пры ўмове, калі краінам сьвету ўдасца скончыць з несправядлівасьцю і няроўнасьцю пры разьмеркаваньні вакцын.
Японская фармацэўтычная кампанія Nobelpharma можа ў 2023 годзе прыступіць да клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад каранавірусу, якая магла б даць пажыцьцёвы імунітэт да ўзбуджальніка COVID-19.
Другі год запар пандэмія каранавірусу ўмешваецца ў сьвяткаваньне Новага году. У сувязі з пашырэньнем штаму «Омікрон» адмяняюцца навагоднія вечарыны, урачыстасьці, карпаратывы.
Агулам пандэмія закранула 787 сьвятароў.
Вярхоўны суд Польшчы адмяніў частку пастановы Вышэйшай мэдычнай рады, якая патрабавала ад лекараў, якія атрымалі кваліфікацыю за межамі Эўразьвязу, пацьвярджаць веданьне польскай мовы.
Пасьля рэкамэндацыі Мэдычнай групы турніру па COVID-19 і Мэдычнага камітэту IIHF Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею вырашыла, што праз пастаяннае пашырэньне COVID-19 і штаму «Омікрон» чэмпіянат сьвету будзе адменены, каб забясьпечыць здароўе і бясьпеку ўсіх удзельнікаў.
ЗША і Францыя паведамілі аб самым высокім сутачным прыросьце хворых каранавіруснай інфэкцыяй COVID-19 за ўвесь час пандэміі.
У Беларусі больш за год дзейнічае забарона на выезд з краіны наземным шляхам бяз важкіх прычынаў. Нягледзячы на заявы Міністэрства аховы здароўя пра «адступленьне ковіднай хвалі», абмежаваньні выезду скасоўваць не зьбіраюцца.
Такая выснова вынікае зь індэксу, які са студзеня 2020 года вядзе Оксфардзкі ўнівэрсытэт.
РНК каранавірусу можа заставацца ў многіх органах чалавечага арганізму, у тым ліку галаўным мозгу, цягам 230 дзён з моманту першых сымптомаў, лічаць навукоўцы.
Прышчапіць дзяцей можна ва ўзросьце ад 12 гадоў.
Сьцьвярджаецца, што ў сьнежні тэмпы вакцынацыі супраць каранавірусу выраслі ў Беларусі ўдвая.
25 сьнежня адмянілі 2856 рэйсаў, адклалі — 9000. 26 сьнежня больш за 2000 рэйсаў скасавалі і 4500 рэйсаў — адклалі.
На 24 сьнежня ў Беларусі каля 4,6 мільёна чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 3,5 мільёна чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Міністэрства здароўя
Найбуйнейшыя авіяперавозьнікі ЗША — United Airlines і Delta — скасавалі перад каляднымі сьвятамі сотні рэйсаў
Апошні раз больш за 1900 выпадкаў каранавірусу фіксавалі 14 лістапада.
Пра гэта распавёў амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль у інтэрвію Zerkalo.io, адказваючы на пытаньне пра заходнія вакцыны, якія «адклалі» для Беларусі.
Толькі 15 тысяч чалавек, замест традыцыйных 58 тысяч, змогуць прысутнічаць на навагоднім сьвяце ў цэнтры Мангэтану, на Таймс-сквэр.
Англа-швэдзкая фармацэўтычная кампанія AstraZeneca заявіла, што так званая бустэрная доза яе вакцыны ад COVID-19 пад назвай Vaxzevria «значна» павялічвае ўзровень антыцелаў супраць штаму «Омікрон».
Урад краіны падкрэсьлівае, што хоча ўнікнуць усёабдымных абмежаваньняў, таму вымушаны ісьці на некаторыя забароны проста цяпер.
Навукоўцы лічаць, што наяўныя вакцыны забясьпечваюць значную абарону ад цяжкіх форм хваробы, але ня могуць цалкам абараніць арганізм ад заражэньня «Омікронам». Наступствы хуткага распаўсюджваньня гэтага штаму непакояць многіх экспэртаў у галіне аховы здароўя.
Вось захварэў ваш муж, зь якім вы жывяце ў адной кватэры і сьпіце ў адным ложку, – і нічога. Вам жа чаго дома сядзець?
Беларускія ўлады агучылі шэраг захадаў, якія зьмякчаюць ці наогул скасоўваюць каранавірусныя абмежаваньні. Пры гэтым іншыя краіны вяртаюцца да жорсткага лакдаўну з улікам імклівага распаўсюду штаму «Омікрон».
Пандэмія істотна запаволіла прырост насельніцтва ЗША. Колькасьць жыхароў летась вырасла толькі на 0,1%.
Сусьветны эканамічны форум зноў адклаў штогадовую сустрэчу сусьветных лідэраў, кіраўнікоў дзелавых колаў і іншых эліт у швайцарскім Давосе на фоне нявызначанасьці наконт штаму каранавірусу «Омікрон».
У Беларусі зьмяніліся правілы самаізаляцыі.
Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў ухваліла вакцыну амэрыканскага вытворцы Novavax (камэрцыйная назва прэпарата – Nuvaxovid).
У Міністэрстве аховы здароўя сьцьвярджаюць, што «пандэмія COVID-19 адступае».
Усяго празь некалькі тыдняў з моманту адкрыцьця «Омікрону» лекары ўжо ведаюць, што гэты штам аказаўся вельмі трансьмісіўным і менш адчувальным да вакцынаў, чым іншыя варыянты.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) папярэджвае, што новы штам каранавірусу «Омікрон» распаўсюджваецца па сьвеце з пагрозьлівай хуткасьцю.
Ва Ўкраіне зафіксаваны першы выпадак заражэньня каранавірусам Sars-CoV-19 «омікрон». Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко.
У Кіеве пры падтрымцы беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці і ўкраінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў каманда творчай ініцыятывы «Actors For Future» правяла пэрформанс «НеМолчи». Галоўная ідэя — «ёсьць вірус, страшнейшы за ковід, і гэта вірус страху».
Паводле міністэрства, больш за 92 тысячы супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.
На фоне хуткага пашырэньня новага штаму каранавіруснай хваробы пад назвай «Омікрон» амэрыканцы і эўрапейцы ўжо другі раз зьбіраюцца сьвяткаваць Каляды і Новы год ва ўмовах жорсткіх абмежаваньняў.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) папярэджвае аб беспрэцэдэнтных тэмпах распаўсюджваньня новага варыянту каранавірусу па сьвеце.
Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен заявіла, што Эўразьвяз перадасьць беларусам вакцыну ад COVID-19. Цяпер вырашаецца, як гэта зрабіць тэхнічна. Мінздароўя, тым часам, выдала дазвол на яшчэ адну расейскую прышчэпку.
У эфіры Свабоды Premium сацыёляг, былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў прааналізаваў ацэнкі «Народнага апытаньня» пра маштабы распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі і эфэктыўнасьць вакцынацыі.
Масква не змагла падаць у Сусьветную арганізацыю здароўя дакумэнтацыю, неабходную для сэртыфікаваньня вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 «Спутник V». Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Эўракамісія 13 сьнежня падпісала пагадненьне на суму 35 мільёнаў эўра з польскім банкам BGK аб пастаўках вакцын ад COVID-19 у краіны «Ўсходняга партнэрства».
Паводле словаў прэм’ер-міністра Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана, на омікрон-штам прыпадае 40% усіх новых выпадкаў інфікаваньня каранавірусам у Лёндане.
З 43-ох вядомых выпадкаў заражэньня штамам «омікрон» у Злучаных Штатах, большасьць тых, хто захварэлі, аказаліся прышчэпленымі. Сымптомы захворваньня пераважна не былі цяжкімі.
Людзі пратэставалі супраць строгіх захадаў па стрымліваньні распаўсюду COVID-19, уключаючы абавязковую вакцынацыю.
Урад Даніі ўводзіць карантынныя абмежаваньні для барацьбы з каранавірусам, у прыватнасьці новым штамам «Омікрон».
Pfizer / BioNTech заявілі 8 сьнежня, што правялі лябараторныя тэсты наконт магчымасьцяў процідзеяньня сваёй вакцыны новаму варыянту каранавірусу «Омікрон»
Міжнародная група дасьледчыкаў зь Вялікай Брытаніі і ЗША, магчыма, устанавіла, чаму ў некаторых людзей зьяўляюцца тромбы пасьля ўвядзеньня ім вакцын ад каранавірусу вытворчасьці AstraZeneca або Johnson & Johnson.
Амэрыканскія навукоўцы стварылі жавальную гумку са смакам карыцы, якая можа зьнізіць рызыку заражэньня COVID-19.
У сьвеце не зафіксавана ніводнага выпадку сьмерці ў выніку заражэньня новым штамам каранавірусу «Омікрон». Пра гэта паведамілі ў Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ).
Фабрыка Sopel прадавала цацкі па ўсім сьвеце, але пандэмія COVID-19 падвяла рысу пад яе працай.
Загрузіць яшчэ