Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз COVID-19 спынілі моладзевы чэмпіянат сьвету ў хакеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля рэкамэндацыі Мэдычнай групы турніру па COVID-19 і Мэдычнага камітэту IIHF Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею вырашыла, што праз пастаяннае пашырэньне COVID-19 і штаму «Омікрон» чэмпіянат сьвету будзе адменены, каб забясьпечыць здароўе і бясьпеку ўсіх удзельнікаў.

Рашэньне прынялі пасьля станоўчага тэсту гульца моладзевай зборнай Расеі, што запатрабавала б адмены гульні Расея — Славаччына, заплянаванай на 29 сьнежня. Гульня стала трэцяй, якую адмянілі праз хваробу, пасьля матчаў Швайцарыя — ЗША і Фінляндыя — Чэхія.

У дадатак да мэтаў гарантаваньня здароўя і бясьпекі ўдзельнікаў Рада вызначыла, што праз чарговую адмену — трэцяй гульні за два дні — спартовая цэласнасьць спаборніцтваў парушылася і турнір мае быць адменены.

«Разам з камандамі мы прыбылі на турнір з поўнай упэўненасьцю ў пратаколах COVID-19, створаных IIHF, LOC, Alberta Health, Alberta Health Services і Агенцтвам грамадзкай аховы здароўя Канады, — сказаў прэзыдэнт IIHF Люк Тардыф. — Бягучы распаўсюд COVID-19 і варыянт „Омікрон“ прымусілі нас амаль адразу пасьля прыбыцьця карэктаваць нашы пратаколы, каб паспрабаваць папярэдзіць любы патэнцыйны распаўсюд. Гэта ўключала штодзённае тэставаньне і патрабаваньне карантыну ў камандзе, калі пацьвярджаліся станоўчыя выпадкі».

Тардыф дадаў, што арганізатары стваралі камандам-удзельніцам умовы, неабходныя для гэтага мерапрыемства, аднак гэтага было недастаткова.

«Цяпер нам патрэбен пэўны час засяродзіцца на тым, каб усе гульцы і пэрсанал бясьпечна вярнуліся дадому».

Моладзевы чэмпіянат сьвету – 2022 пачаўся ў сьнежні 2021-га і мусіў скончыцца ўжо ў студзені 2022-га, ён праходзіў у Канадзе ў двух гарадах Эдмантан і Рэд Дыр. У ім бралі ўдзел 10 зборных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG