Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хрысьціянская візія»: Мітрапаліт Веньямін і япіскапы захварэлі на COVID-19 пасьля супольнай службы


Мітрапаліт Веньямін
Мітрапаліт Веньямін

Як мінімум у трох япіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы пацьверджана захворваньне на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».

Гэта мітрапаліт Веньямін (Тупека), архіяпіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан (Корзун) і япіскап Маладачанскі і Стаўпецкі Павал (Цімафеенкаў).

Таксама сымптомы COVID-19 мае архіяпіскап Наваградзкі і Слонімскі Гурый (Апалька). Апошні раз япіскапы служылі разам 12 студзеня 2022 году ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад COVID-19. Антыковідных захадаў падчас набажэнства не рабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG