Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскія ўлады папярэдне пагадзіліся на сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР, але афіцыйнага дазволу пакуль няма


Прадстаўнікоў аргкамітэту, якія падавалі заяўку, запрасілі на 12 сакавіка ў гарвыканкам абмеркаваць фармат адзначэньня 100-х угодкаў БНР.

Паводле Зьмітра Бандарчука, сябра кампаніі «Гавары праўду», які 5 сакавіка меў размову з намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму, улады прынцыпова даюць дазвол на правядзеньне ўрачыстасьцяў 25 сакавіка.

«Прадстаўнікоў аргкамітэту запрасілі на 12 сакавіка, каб абмеркаваць найперш, дзе можа прайсьці мерапрыемства — бо ёсьць некалькі месцаў, — а таксама ў якім фармаце гэта будзе адбывацца. Тады ж мы і атрымаем пісьмовы дазвол».

Кіраўнік Горадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў сказаў Свабодзе, што праграма мерапрыемства ў асноўным падрыхтаваная.

«Мы плянуем 23-га правесьці літаратурную вечарыну, прысьвечаную БНР. 24-га адбудзецца беларуская дыктоўка, а ўжо 25-га хочам зрабіць усё ўрачыста, з канцэртам і мітынгам, каб сьвята варта маглі адзначыць усе жадаючыя горадзенцы. І вельмі спадзяёмся на тое, што зможам дамовіцца з гарадзкімі ўладамі, каб мерапрыемства прайшло па-сьвяточнаму — усё ж будзем адзначаць 100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі».

Некалькі тыдняў таму горадзенскія ўлады адмовіліся ўваходзіць у аргкамітэт, створаны апазыцыйнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі, каб сумесна адзначыць 100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аргкамітэт атрымаў з гарвыканкаму пісьмовы адказ, у якім гаварылася, што арганізацыя мітынгаў і шэсьцяў у цэнтры гораду мясцовымі органамі ўлады адбываецца толькі падчас адзначэньня дзяржаўных сьвятаў, а, маўляў, 100-я ўгодкі БНР не ўваходзяць у гэты сьпіс. А таму «вашу прапанову аб далучэньні да створанага аргкамітэту прадстаўнікоў гарвыканкаму лічым немэтазгоднай».

«Думалі, часу наперадзе яшчэ шмат», — аўтар памятнай дошкі ў гонар БНР, якая чакала дазволу 25 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG