Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? Помнік слуцкім паўстанкам у Нямеччыне або будынак у Менску, дзе абвясьцілі незалежнасьць БНР? У гэтым дапаможа гістарычныя мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.
На мапе Максіма Ляшко да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі больш за 60 кропак.
Гуглаўская мапа працуе і ў якасьці аплікацыі на смартфонах. Задаўшы ёй зыходны пункт можна беспраблемна трапіць у абранае месца. Сам стваральнік мапы кажа, што нанёс амаль усе памятныя месцы, зьвязаныя з БНР і яе дзеячамі.
«Каб кожны мог самастойна паўдзельнічаць у сьвяткаваньні, асабліва калі ён ня ў Менску. Гэтых кропак, вядома, значна больш, але я дадаў самыя важныя», — гаворыць Свабодзе Ляшко.
Аўтар мапы прапануе дасылаць яму прапановы важных аб’ектаў, якія варта на яе ўнесьці. Пісаць паведамленьні ён прапануе праз Твітар або Фэйсбук.
Глядзіце таксама мапу мерапрыемстваў на #БНР100: