Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар Савіцкі: большасьць беларусаў ня ведае пра стагодзьдзе БНР, але гэта сьвятое для ўсіх


Прафэсар Мікола Савіцкі, архіўнае фота
Прафэсар Мікола Савіцкі, архіўнае фота

Радыё Свабода публікуе тэкст прафэсара Міколы Савіцкага дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».

«100» — гэта гістарычная адзінка часу, нешта вялікае за гарызонтам асабістага зямнога чалавечага жыцьця. «100 БНР» — для сьвядомага беларуса — гэта нешта чутае, вядомае, а для бальшыні беларусаў — нячутае і невядомае, але для ўсіх нешта сакральнае, абуджальнае, узрушальнае, узвышальнае, узмацняльнае, бяздонна багатае ўнутраным сэнсам і цяжка выканальнае словамі. Гэта як Бог для чалавека, як Галоўная малітва. Для беларуса «100 БНР» зойме пачэсны пасад з мовай, культурай, Радзімай, Бацькаўшчынай — тое, што напаўняе жыцьцядайнай, стваральнай энэргіяй.

«100 БНР» — гэта зьнічка Адраджэньня на вечным дзяржаўным шляху ліцьвінска-беларускай дзяржаўнасьці ў бачным нам гістарычным сузор’і на цывілізацыйным шляху ад: ... → Полацкага Княства → ВКЛ → БНР → БССР → Беларуская Рэспубліка →.

84-гадовы прафэсар Мікола Савіцкі — беларускі навуковец у галіне эканамічнай інфарматыкі, кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу навуковых прац, слоўнікаў і дапаможнікаў, у тым ліку і на беларускай мове. Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце загадчыкам катэдры інфармацыйных тэхналёгій і дэканам вячэрняга аддзяленьня. У 2001 годзе кіраўніцтва БДЭУ не працягнула з Савіцкім кантракт.

Радыё Свабода абвясьціла конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР»

Дасылайце на bnr100slovau@gmail.com свае думкі, уражаньні, нататкі і кароткія эсэ, прысьвечаныя стагодзьдзю БНР. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя на сайце Радыё Свабода, іх аўтары атрымаюць падарункі:

Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка, у дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе. Цягам больш як трох гадоў аўтары дасылалі на Свабоду свае тэксты, найлепшыя зь якіх публікаваліся на сайце і ўвайшлі ў кнігу «100 словаў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG