Рэжым Лукашэнкі — гэта канцэнтрат таго, што называюць таксычнай маскуліннасьцю, і, як бачым, ні да чаго добрага ягоны мачысцкі падыход не прывёў. Калі новае кіраўніцтва краіны будзе чарговым мужчынскім клюбам, фінал нас чакае прыблізна такі ж самы, які ўчыніў Лукашэнка са сваёй вернай гвардыяй.